МЗС КНР: Кітай падтрымлівае новы механізм разлікаў ЕС-Іран
  2019-02-02 16:17:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 лютага - Кітай у вышэйшай ступені ўхваляе намаганні еўрапейскіх дзяржаў па выкананні Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў па іранскай ядзернай праграме і падтрымлівае стварэнне імі сумеснага механізму разлікаў з Іранам. Пра гэта заявіў у пятніцу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

31 студзеня кіраўнікі МЗС Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі заявілі аб стварэнні сумеснага механізму разлікаў з Іранам INSTEX. Гэта важны крок, зроблены еўрапейскімі краінамі для працяглага ажыццяўлення Сумеснага ўсёабдымнага плана дзеянняў пасля выхаду ЗША з яго ў аднабаковым парадку.

"Гэта ў поўнай меры дэманструе прыхільнасць еўрапейскіх дзяржаў да мультылатэралізму", - заявіў дыпламат. Паводле яго слоў, "Кітай рашуча падтрымлівае працяг супрацоўніцтва Еўропы і Ірана, прасоўванне хутчэйшага пачатку працы адпаведнага механізму і яго адкрытасці для трэціх краін, падтрымлівае намаганні, якія спрыяюць нармалізацыі гандлёва-эканамічных адносін паміж Іранам і астатняй міжнароднай супольнасцю".

"Кітай таксама рашуча падтрымлівае палітычныя і дыпламатычныя намаганні ЕС па забеспячэнні рэалізацыі пагаднення па іранскай ядзернай праблеме", - сказаў Гэн Шуан, адзначыўшы, што кітайскі бок заўсёды разглядае адпаведнае пагадненне ў якасці важнага дасягнення мультылатэралізму.

Ён таксама падкрэсліў, што гэта міжнароднае пагадненне, ухваленае рэзалюцыяй СБ ААН, якое неабходна рэалізоўваць у поўнай меры.

"Гэта спрыяльна для міру і стабільнасці на Блізкім Усходзе, а таксама для міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі, адпавядае агульным інтарэсам усёй міжнароднай супольнасці. Кітай спадзяецца, што адпаведныя бакі змогуць, зыходзячы з агульнай сітуацыі і доўгатэрміновай перспектывы, прытрымлівацца палітыка-дыпламатычных мер урэгулявання і сумеснымі намаганнямі захаваць адпаведнае пагадненне ", - падкрэсліў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040