Лі Кэцян заклікаў прыкласці намаганні для паляпшэння дабрабыту насельніцтва
  2019-02-03 11:20:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкласці намаганні для паглыблення рэформаў і адкрытасці, паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця і паляпшэння дабрабыту людзей. Падчас двухдзённай інспекцыйнай паездкі ў аўтаномны раён Унутраная Манголія Лі Кэцян наведаў бедныя сельскія хатнія гаспадаркі ў горадзе Уланчаб. Ён папрасіў адпаведныя ведамствы вывучыць пытанне садзейнічання вырошчванню бульбы ў рамках намаганняў па выкараненні беднасці праз развіццё сельскай гаспадаркі.

Наведваючы рынак сельгаспрадуктаў, Лі Кэцян даведаўся аб цэнах і продажах ялавічыны і бараніны. Ён падкрэсліў, што неабходна прыкласці больш намаганняў для павелічэння даходаў мясцовых жыхароў, каб садзейнічаць росту ўзроўню спажывання.

На чыгуначным вакзале Лі Кэцян сеў на цягнік малой хуткасці і абмеркаваў з пасажырамі -- працоўнымі-мігрантамі -- своечасовасць атрымання імі зарплаты. Ён заклікаў да скаардынаваных мер па развіцці высакахуткаснай чыгункі і недарагіх, больш павольных цягнікоў для абслугоўвання пасажыраў з рознымі патрабаваннямі. Лі Кэцян таксама наведаў жыхароў мясцовых трушчоб, падкрэсліў важнасць паскарэння рамонту старога жылля, каб мясцовыя жыхары жылі ў цёплых і ўтульных дамах.

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040