13 баевікоў "Аш-Шабаб" знішчаны пры авіяўдары ЗША
  2019-02-03 14:01:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Па інфармацыі з Магадзішы са спасылкай на заяву, апублікаваную Афрыканскім камандаваннем УС ЗША, амерыканскія войскі ў пятніцу нанеслі авіяўдар па аб'ектах радыкальнай групіроўкі "Аш-Шабаб" у штаце Ніжняя Шабэле на поўдні Самалі, забіўшы 13 баевікоў.

У заяве гаворыцца, што ўдар быў нанесены па мэтах за 48 км на паўднёвы захад ад сталіцы Самалі. Ніхто з мірных жыхароў не пацярпеў. У заяве адзначаецца, што амерыканскія сілы працягваюць супрацоўнічаць з Місіяй Афрыканскага саюза ў Самалі і самалійскай урадавай арміяй у барацьбе з групіроўкай "Аш-Шабаб".

"Аш-Шабаб" падтрымлівае сувязь з тэрарыстычнай арганізацыяй "Аль-Каіда". За апошнія гады яе члены здзейснілі шэраг тэрарыстычных нападаў у Самалі і суседніх краінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040