Верталёт з віцэ-прэзідэнтам здзейсніў аварыйную пасадку ў цэнтральнай Нігерыі
  2019-02-03 15:59:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Верталёт з віцэ-прэзідэнтам Нігерыі Емі Асінбаджа на борце здзейсніў аварыйную пасадку 2 лютага ў штаце Когі ў цэнтральнай частцы краіны. Усе, хто знаходзіўся на борце верталёта выжылі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Е. Асінбаджа.

Прэс-сакратар віцэ-прэзідэнта Лаолу Акандэ пацвердзіў інфармацыю пра інцыдэнт на сваёй старонцы ў Твітары.

Е. Асінбаджа накіроўваўся ў штат для правядзення перадвыбарчай кампаніі. Выбары пройдуць 16 лютага.

"Верталёт віцэ-прэзідэнта Асінбаджа здзейсніў вымушаную пасадку ў Кабе, але ён і ўсе члены экіпажа засталіся цэлымі. Ён працягне свае справы, запланаваныя на дзень у штаце Когі", - сказаў Л. Акандэ.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040