Хмарачос Эмпайр-стэйт-білдынг атрымае тэматычнае падсвятленне ў гонар Кітайскага Новага года
  2019-02-04 16:38:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
1 лютага ў Нью-Ёрку на вяршыні 103-павярховага хмарачоса Эмпайр-Стэйт-білдынг, які з'яўляецца гэтак жа вядомым сімвалам ЗША, як і Статуя Свабоды, адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная пачатку падсвятлення будынка ў гонар святкавання Кітайскага Новага года (Свята Вясны, Новага года па месяцовым календары). На цырымоніі сімвалічную кнопку запуску падсвятлення сумесна націснулі генеральны консул КНР у Нью-Ёрку Хуан Пін і прэзідэнт і кіраўнік Эмпайр-Стэйт-білдынг Джон Кеслер.

Увечары 4 і 5 студзеня (напярэдадні Кітайскага Новага года і першы дзень Новага года па месяцовым календары), будынак будзе падсвечаны чырвоным, сінім і жоўтым колерам.

Эмпайр-Стэйт-білдынг атрымліваў святочнае падсвятленне ў перыяд Кітайскага года на працягу многіх апошніх гадоў. Сёлета гэта ўжо 19-ы раз. Па словах Джона Кеслера, гэта вялікі гонар і задавальненне працягнуць дадзеную традыцыю. На заканчэнне сваёй прамовы, ён пажадаў усім здароўя і шчасця.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040