【Народныя гісторыі Сі Цзіньпіна】Успаміны пра вясковае жыццё
  2019-02-06 09:40:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Вёска Лянцзяхэ размешчана на лёсавым плато ў бедным рэгіёне паўночна-заходняга Кітая. 15-гадовы Сі Цзіньпін прыехаў у гэты глухі рэгіён, тут яму трэба было пражыць сем гадоў. Менавіта час, праведзены ў вёсцы, пакінуў глыбокі адбітак у душы будучага лідара КНР. А вясковы лад жыцця дазволіў яму адчуць сапраўдны Кітай, даведацца, чым жывуць вяскоўцы. Усё гэта ўмацавала рашучасць Сі Цзіньпіна служыць народу.

Прапануем вам адмысловыя «народныя гісторыі Сі Цзіньпіна». Першая частка – «Успаміны пра вясковае жыццё».

22 верасня 2015 года Сі Цзіньпін, які знаходзіўся ў ЗША з дзяржвізітам, на прывітальнай гутарцы падзяліўся з амерыканцамі сваёй гісторыяй: «У канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя мяне адправілі на працоўнае перавыхаванне з Пекіна ў вёску Лянцзяхэ пад горадам Яньань у правінцыі Шэньсі, там я пражыў сем гадоў. Пазней я быў абраны сакратаром партыйнай ячэйкі гэтай вёскі, і разам з вяскоўцамі пачаў развіваць вясковую вытворчасць. Тады мне вельмі хацелася, каб на сталах аднавяскоўцаў было больш мяса».

Гады жыцця ў Лянцзяхэ сталі незабыўным вопытам для будучага кіраўніка краіны, перыядам цяжкіх выпрабаванняў. У 1969 годзе 15-гадовы Сі Цзіньпін, адзін з 17 мільёнаў навучэнцаў Кітая, адгукнуўшыся на заклік краіны, пакінуў горад і адправіўся ў аддаленую вёскі, каб зразумець клопаты і нягоды простага народа і загартаваць сваю волю. Дзякуючы сямігадовым працоўным будням у гэтай беднай вёсцы са спешчанага пекінскага хлопчыка ён стаў працавітым вясковым хлопцам, які не баіцца запэцкаць рукі. Былы аднавясковец Сі Цзіньпіна, Шы Чуньян, успамінае: «Узімку, калі мы будавалі дамбу, Сі Цзіньпін без лішніх слоў закатаў штаны, скокнуў уніз і стаў басанож саскрабаць лёд, нават не думаючы пра магчымыя наступствы для здароўя».

Аднойчы ў газеце «Жэньмінь жыбаа» Сі Цзіньпін прачытаў, што ў мястэчку Мяньян у правінцыі Сычуань пачалі выкарыстоўваць метан. Сі Цзіньпін адразу ж адправіўся ў Сычуань, каб усе агледзець на месцы, а вярнуўшыся, пачаў будаваць сховішча балотнага газу ў Лянцзяхэ. У выніку, у вёсцы з'явілася першае метанавае сховішча ў правінцыі Шэньсі. У гады жыцця ў Ляньцзяхэ Сі Цзіньпін разам з аднавяскоўцамі не толькі пабудаваў сховішча балотнага газу, яны разам будавалі дарогі, разам дзялілі ўсе радасці і беды. У Ляньцзяхэ Сі Цзіньпін уступіў у Кампартыю і стаў сакратаром вясковай партячэйкі.

Успамінаючы той перыяд жыцця ў адным з артыкулаў, Сі Цзіньпін адзначаў, што крыніца яго энергіі і сілы – у жыцці на лёсавым плато Паўночнай Шэньсі, бо менавіта там ён цвёрда вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню народу: «Убачыць калектыўную сілу народа, даведацца пра карэнныя патрэбы народа, па-сапраўднаму спазнаць народ і грамадства – вось што самае галоўнае. Шмат якія мае ідэі нарадзіліся менавіта ў тыя гады, і да гэтага часу я ні на хвіліну не адыходжу ад гэтых прынцыпаў».

У 2015 годзе напярэдадні Свята вясны Сі Цзіньпін зноў прыехаў у Лянцзяхэ. Убачыўшы мясцовых жыхароў, з якімі ён жыў побач, ён назваў усіх па імёнах. Гаворачы пра змены ў Лянцзяхэ, Сі Цзіньпін адзначыў: «Вёска Лянцзяхэ ўжо зусім іншая – пракладзены асфальтаваныя дарогі, пабудаваны цагляныя дамы, вяскоўцы навучыліся карыстацца інтэрнэтам, у людзей ёсць медыцынская страхоўка, у пажылых – пенсія, дзеці могуць атрымаць добрую адукацыю і, вядома ж, хапае мяса на сталах – гэта ўжо не праблема. Усё гэта прымусіла мяне ўсвядоміць, што кітайская мара – гэта мара народа; каб яна спраўдзілася, неабходна звязаць усе намаганні са спадзяваннямі народа на выдатнае жыццё».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040