Свята вясны стала адной з тэм, якія абмяркоўваюцца ў замежных СМІ
  2019-02-10 14:44:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Свята вясны стала адной з тэм, якія абмяркоўваюцца ў замежных СМІ. Лідары розных краін выказалі кітайскім грамадзянам навагоднія пажаданні; больш за 200 радыё- і тэлевізійных станцый трансліравалі навагодні гала-канцэрт.

Паводле падлікаў, у 2018 годзе сукупны аб'ём эканомікі Кітая ўпершыню перавысіў 90 трлн юаняў. Рэальны наяўны даход на душу насельніцтва склаў больш за 28 тыс. юаняў. Падчас Свята вясны 2019 года выезд кітайскіх турыстаў за мяжу вырас на 15% у параўнанні з аналагічнымі перыядам папярэдняга года, турпаток дасягне да 7 млн. чалавек. Тайланд, Японія, Інданэзія і іншыя сумежныя краіны з'яўляюцца самымі папулярнымі напрамкамі для кітайскіх турыстаў.

Пачынаючы з 2013 года краіна ўжо пяты год запар становіцца найбуйнейшай крыніцай выязнога турызму. У мінулым годзе турпаток з Кітая ў Інданэзію павялічыўся да 2 млн. чалавек. Паводле даных статыстычных ведамстваў Вялікабрытаніі, у 2017 годзе расходы кітайскіх турыстаў у Вялікабрытаніі перавысілі 900 млн. долараў. Разам з гэтым, Кітай таксама з'яўляецца адным з патэнцыяльных турыстычных рынкаў у свеце. Сусветны савет па турызме і падарожжах апублікаваў справаздачу, дзе ацаніў эканамічны ўклад 72 гарадоў у турыстычную індустрыю. Пекін, Шанхай і Шэньчжэнь увайшлі ў ТОП-10 найбуйнейшых сусветных рынкаў турызму. Пачынаючы з 1 ліпеня 2018 года ў 17 правінцыях і гарадах Кітая пачалі ўводзіць 144-гадзінны бязвізавы рэжым. Кітай таксама высунуў план па ператварэнні вострава Хайнань у міжнародны турыстычны цэнтр. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040