«Народныя гісторыі Сі Цзіньпіна» Сустрэчы Сі Цзіньпіна з людзьмі сталага ўзросту
  2019-02-10 15:15:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Фатаграфій сям'і Сі Цзіньпіна зусім няшмат. Але ёсць два найбольш папулярных фота -- на адным з іх Сі Цзіньпін коціць каляску, у якой сядзіць яго бацька, на іншым ён гуляе з мамай, трымаючы яе за руку.

 

Сёння ў Кітаі імкліва расце доля людзей сталага ўзросту, таму Сі Цзіньпін праяўляе пастаянны клопат аб пажылых людзях, усяляк падтрымлівае іх і імкнецца забяспечыць ім лепшае жыццё. Рост колькасці пажылых людзей у агульным аб'ёме насельніцтва -- адна з самых актуальных сацыяльных праблем Кітая. Паводле прагнозаў, да 2050 года агульная колькасць пажылых людзей у Кітаі дасягне 487 мільёнаў чалавек, што складзе 34,9% насельніцтва. Сі Цзіньпін часта вылучае са свайго працоўнага графіка час, каб наведаць прытулкі для састарэлых і пагутарыць з імі -- так ён атрымлівае інфармацыю з першых рук, якая дапамагае развіваць справу клопату і падтрымкі старых.

Шанхай стаў першым кітайскім мегаполісам, насельніцтва якога ўвайшло ў эпоху старэючага грамадства. У гарадскім раёне Хункоу доля пажылых людзей ужо складае 40% насельніцтва. 6 лістапада 2018 года Сі Цзіньпін наведаў цэнтр дзённага догляду пажылых раёна Хункоу і адзначыў: «Імкліва старэючае грамадства -- адна з ключавых праблем, якой надаецца павышаная ўвага. Тое, што вы робіце ў гэтым цэнтры дзённага догляду, мае вялікае значэнне. Я бачу, што пажылым людзям тут вельмі камфортна. Жадаю ўсім вам шчасця!»

Практычнае забеспячэнне няўхільнага выканання пенсійных праграм і прадастаўленне выгод усім пажылым людзям -- гэтыя пытанні ў кіраўніка КНР заўсёды выклікаюць асаблівую заклапочанасць. У раёне Хункоу была апублікавана трохгадовая праграма дзеянняў па ўдасканаленні паслуг па догляду за пажылымі людзьмі. Мяркуецца, што да канца 2021 года будзе пабудавана 60 дзённых стацыянараў для састарэлых і 100 пунктаў па забеспячэнні пажылых людзей харчаваннем; будуць працаваць 500 кадравых супрацоўнікаў па кіраванні хатнімі справамі пажылых людзей.

Начальнік аддзела па пытаннях грамадзян пажылога ўзросту Шанхайскага ўпраўлення грамадзянскай адміністрацыі Чэнь Юэбінь сказаў: «У бліжэйшыя 3-4 гады мы падвоім колькасць устаноў па абслугоўванні пажылых людзей. Мы таксама значна павысім якасць абслугоўвання, каб акружыць пажылых людзей клопатам, прынесці ім адчуванне падтрымкі з боку дзяржавы і грамадства».

У заходніх раёнах Кітая распрацоўваюць новыя нормы і методыкі абслугоўвання асоб сталага ўзросту. 4 лютага 2013 года Сі Цзіньпін наведаў сталовую ў раёне Чэнгуань горада Ланьчжоу ў правінцыі Ганьсу і асабіста раздаваў гарачыя стравы састарэлым. Гаспадар сталовай інвалід-прадпрымальнік Фу Ляньхун, успамінаючы той дзень, кажа: «Генеральны сакратар асабіста раздаваў гарачыя стравы і ў самым канцы звярнуўся да мяне. Перадаўшы страву, ён паціснуў мне руку са словамі "нягледзячы на сваю інваліднасць, ты робіш значны ўклад у жыццё грамадства. За гэта партыя і ўрад табе вельмі ўдзячныя". Той момант зноў і зноў усплывае ў маёй памяці. Гэта дапамагае мне прыкладаць усе свае намаганні, каб дзень за днём лепш кіраваць прытулкам. У апошнія гады Фу Ляньхун актыўна прыцягваў фінансавыя сродкі для пашырэння сеткі сталовых для асоб пажылога ўзросту, пабудовы новых пансіянатаў і дзённых прытулкаў для пажылых людзей.

Яшчэ адна цікавая сустрэча -- дыялог Сі Цзіньпіна і Шы Пачжуань. Шы Пачжуань – маламаёмасная жанчына з вёскі Шыбадун Сянсі-туцзя-мяоскай аўтаномнай акругі ў правінцыі Хунань на паўднёвым усходзе Кітая. У 2013 годзе Сі Цзіньпін праінспектаваў вёску і наведаў жанчыну. З-за недастатковага асвятлення Шы Пачжуань адразу не зразумела, хто ў яе ў гасцях. Сельскі стараста прадставіў яе генеральнаму сакратару, і ў іх адбылася наступная размова:

Сі Цзіньпін: Вы нібы мая старэйшая сястра. Я рады сустрэчы! Вам 64 гады. Мне 60 гадоў. Спадзяюся, што мы будзем часцей бачыцца.

Шы Пачжуань: Нарэшце я дачакалася вашага візіту. Вы наш вялікі начальнік, які клапоціцца пра ўсіх нас, пра ўвесь народ.

Сі Цзіньпін: Служу народу!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040