Сі Цзіньпін адправіў віншавальную тэлеграму з нагоды адкрыцця 32-га саміту Афрыканскага саюза
  2019-02-11 10:11:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю адправіў віншавальную тэлеграму з нагоды адкрыцця 32-га саміту Афрыканскага саюза ў Адыс-Абебе, у якой падкрэсліў, што АС з'яўляецца сцягам сумесных дзеянняў па ўзмацненні Афрыкі. У мінулым годзе пад кіраўніцтвам АС працэс афрыканскай інтэграцыі дамогся важнага прагрэсу, афрыканскія краіны аднагалосна выступілі па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, міжнародны ўплыў Афрыкі бесперапынна павялічваўся. Сі Цзіньпін горача павіншаваў з гэтым і шчыра пажадаў, каб афрыканскія краіны дамагліся яшчэ большых поспехаў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў верасні мінулага года Пекінскі саміт Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве быў вельмі паспяховым. Разам з ажыццяўленнем вынікаў Пекінскага саміту Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве Кітай гатовы прыкладаць агульныя з Афрыкай намаганні для паглыбленага спалучэння будаўніцтва "Пояса і шляху" з Парадкам дня АС да 2063 года, Парадкам дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і стратэгіямі развіцця розных краін Афрыкі, разам будаваць больш цесную супольнасць з адзіным лёсам паміж Кітаем і Афрыкай і ўносіць яшчэ большы ўклад у будаўніцтва супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040