WeChat паведаміў аб павелічэнні выкарыстання сэрвісу падчас свята Вясны
  2019-02-11 10:52:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамляецца, папулярны інструмент для імгненнага абмену паведамленнямі WeChat, распрацаваны кампаніяй Tencent, зафіксаваў павелічэнне выкарыстання сэрвісу ў час канікул з нагоды свята Вясны. Колькасць паведамленняў, якімі абмяняліся карыстальнікі WeChat у перыяд з 4 па 9 лютага, павялічылася на 64,2% у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе кампаніі Tencent.

За час канікул каля 823 мільёна чалавек адправілі і атрымалі электронныя "хунбаа" /чырвоныя канверты з грашыма, якія прынята дарыць у Кітаі на свята Вясны/. Каля 26 тыс. кампаній індывідуалізавалі электронныя "хунбаа" для адпраўкі сваім супрацоўнікам, а Сельскагаспадарчы банк Кітая адзначыўся самай вялікай колькасцю атрымальнікаў.

Даныя сэрвісу WeChat паказалі, што пакаленне карыстальнікаў, народжаных пасля 90-х гадоў мінулага стагоддзя, больш аддае перавагу святочным канікулам за мяжой, прычым Сянган, Аамэнь і Бангкок з'яўляюцца самымі папулярнымі напрамкамі. Францыя ўвайшла ў рэйтынг 10 найбольш папулярных замежных напрамкаў і першай еўрапейскай краінай у спісе па выкарыстанні мабільных плацяжоў WeChat. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040