КНДР і ЗША плануюць правесці новыя перамовы да другой сустрэчы Кім Чэн Ына і Д.Трампа
  2019-02-11 15:20:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэзідэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Карэя ў нядзелю паведаміла, што прадстаўнікі КНДР і ЗША плануюць правесці ў бліжэйшы час новыя перамовы да другой сустрэчы лідараў дзвюх краін.

Афіцыйны прадстаўнік рэзідэнцыі прэзідэнта РК заявіў, што прадстаўнікі КНДР і ЗША могуць правесці перамовы "ў трэцяй краіне ў Азіі" на тыдні пасля 17 лютага. Ён не паведаміў пра канкрэтнае месца правядзення і змест. Паводле яго слоў, прэзідэнт РК Мун Чжэ Ін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у бліжэйшы час правядуць кантакты па запланаваным саміце лідараў КНДР і ЗША.

Спецыяльны прадстаўнік ЗША па палітыцы ў дачыненні да КНДР Стывен Бігун 6-8 лютага наведаў КНДР з візітам, падчас якога ён правёў перамовы з чыноўнікамі гэтай краіны. Пасля гэтага ён адправіўся ў Сеул і правёў там сустрэчы з чыноўнікамі РК. 10 лютага Стывен Бігун адбыў у ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040