Кітай гатовы працягваць сумесна з усімі краінамі прыкладаць намаганні да будаўніцтва лепшага свету
  2019-02-12 10:57:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай гатовы працягваць сумесна з усімі краінамі прыкладаць намаганні да будаўніцтва лепшага свету, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Сёлета лідары многіх краін павіншавалі кітайскі народ з Новым годам па месячным календары і перадалі найлепшыя пажаданні, у тым ліку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ і іншыя.

"Гармонія ў сям'і дапамагае ва ўсіх пачынаннях, што падыходзіць і для кантактаў паміж краінамі", -- сказала чыноўнік кітайскага МЗС, дадаўшы, што ўзаемная павага, імкненне да яднання пры захаванні адрозненняў, суіснаванне ў міры і згодзе паміж краінамі спрыяюць мірнаму развіццю і росквіту. І гэта адпавядае інтарэсам усіх краін і агульным імкненням народаў.

Для кітайцаў свята Вясны -- самае важнае, урачыстае і вясёлае традыцыйнае свята. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040