У Кітаі ў свята Вясны абарот рознічнага гандлю і грамадскага харчавання вырас на 8,5%
  2019-02-12 11:01:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Абарот прадпрыемстваў рознічнага гандлю і грамадскага харчавання ў Кітаі за час свята Вясны вырас на 8,5% у параўнанні з аналагічным паказчыкам мінулага года. З 4 па 10 лютага іх агульны аб'ём продажаў дасягнуў новага максімуму ў 1,01 трлн юаняў. Пра гэта стала вядома з заявы Міністэрства камерцыі КНР, апублікаванай на афіцыйным сайце ведамства.

Паводле даных міністэрства, кітайскія спажыўцы падчас святочных вакацый сталі надаваць больш увагі якасці прадукцыі, у сувязі з гэтым пачалі хутка расці продажы арганічных харчовых прадуктаў, "разумнай" бытавой тэхнікі і новых электронных прылад.

На працягу мінулага тыдня пастаўкі тавараў першай неабходнасці былі дастатковымі, і кошты ў цэлым паказалі стабільнасць, гаворыцца ў заяве ведамства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040