Стваральнікі кітайскага квантавага спадарожніка "Мо-Цзы" ўдастоены амерыканскай прэміі Ньюкомба Кліўленда
  2019-02-12 11:05:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканская асацыяцыя садзейнічання развіццю навукі абвясціла аб тым, што навукова-даследчы калектыў, які стварыў квантавы спадарожнік «Мо-Цзы» і які працуе над квантавымі камунікацыямі, быў уганараваны прэміяй Ньюкомба Кліўленда. Узнагарода ў хуткім часе будзе перададзена 34-м кітайскім фізікам на чале з Пань Цзяньвэем. Квантавы спадарожнік «Мо-Цзы», распрацаваны камандай навукоўцаў, паспяхова ажыццявіў перадачу заблытаных фатонаў на рэкордна вялікую адлегласць -- звыш 1200 км. За больш чым 90 гадоў з моманту заснавання прэміі Ньюкомба Кліўленда кітайскія навукоўцы ўпершыню ганаруюцца гэтай узнагародай за айчынныя распрацоўкі.

Квантавы спадарожнік «Мо-Цзы» выступае надзейнай тэхнічнай асновай для фарміравання глабальнай сеткі квантавых камунікацый (т. зв. «квантавага Інтэрнэту»); ён заклаў трывалы навукова-тэхнічны падмурак з тым, каб у будучыні Кітай змог адыгрываць вядучую ролю ў сферы развіцця квантавых камунікацый.

Прэмія Ньюкомба Кліўленда ўпершыню прадстаўлена ў 1923 годзе. Яна з'яўляецца самай аўтарытэтнай прэміяй Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі. Кожны год прэмію прысуджаюць аўтару або калектыву аўтараў матэрыялаў, апублікаваных у часопісе Science Magazine. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040