Пасол Францыі вернецца ў Рым "у зручны час" -- МЗС Францыі
  2019-02-12 15:46:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС Францыі ў панядзелак паведаміла, што пасол Францыі Крысціян Масэ, якога на днях адклікалі з Італіі, зараз праводзіць кансультацыі ў Францыі. Ён вернецца ў Рым "у зручны час".

7 лютага Францыя прыняла рашэнне адклікаць свайго амбасадара з Італіі ў знак пратэсту супраць сустрэчы віцэ-прэм'ера Італіі Луіджы Дзі Маё з прадстаўнікамі французскага руху "жоўтыя камізэлькі" і нядаўняй крытыкі высакапастаўленых чыноўнікаў Італіі на адрас урада і прэзідэнта Францыі. Францыя ўпершыню адклікала свайго амбасадара з Італіі пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Пасля прыходу да ўлады новага ўрада Італіі ў чэрвені 2018 года адносіны паміж Францыяй і Італіяй становяцца ўсё больш напружанымі. Аналітыкі адзначаюць, што Францыя і Італія маюць доўгую гісторыю супрацоўніцтва і падтрымліваюць цесныя эканамічныя абмены, таму верагоднасць далейшага пагаршэння адносін невялікая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040