Мун Чжэ Ін спадзяецца на канкрэтны прагрэс падчас сустрэчы Кім Чэн Ына і Дональда Трампа
  2019-02-12 16:08:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін выказаў спадзяванне на дасягненне на маючай адбыцца другой сустрэчы лідараў КНДР і ЗША "канкрэтнага і прыкметнага прагрэсу" ў пытаннях дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, устанаўлення новых паўночнакарэйска-амерыканскіх адносін і стварэння механізму міру на паўвостраве.

У панядзелак прэзідэнт РК падчас нарады са сваімі памочнікамі паказаў, што графік другой сустрэчы ўжо вызначаны, і гэта азначае, што зроблены яшчэ адзін крок у напрамку да эпохі міру і працвітання на Карэйскім паўвостраве. Ён таксама адзначыў, што для РК маючая адбыцца сустрэча стане шансам на садзейнічанне новаму развіццю адносін паміж паўднёвай і паўночнай часткамі паўвострава. На яго думку, адносіны паміж РК і КНДР у мірную эпоху павінны атрымаць прарыўное развіццё. "Неабходна прыкласці намаганні, каб мір стаў новай рухаючай сілай эканамічнага росту", -- заявіў Мун Чжэ Ін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040