ЗША абвінавацілі Венгрыю ў "занадта моцным" збліжэнні з Кітаем і Расіяй
  2019-02-13 10:18:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з паведамленнем з Будапешта, дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея ў панядзелак абвінаваціў Венгрыю ў "занадта моцным" збліжэнні з Кітаем і Расіяй. У адказ на гэта кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта заявіў, што Венгрыя можа падтрымліваць добрыя адносіны з Кітаем і Расіяй.

На сумеснай прэс-канферэнцыі М.Пампея паказаў, што папярэдняя амерыканская адміністрацыя нічога не рабіла і пакінула ў Цэнтральнай Еўропе прастору, якую канкурэнты могуць запоўніць. У адказ на гэта Сіярта адзначыў, што венгерскі экспарт у Кітай складае толькі 1,2 працэнта ад агульнага экспарту ЕС у КНР, а "Паўночны паток" -- важны праект супрацоўніцтва паміж Расіяй і Еўропай -- будуе германская, а не венгерская кампанія .

У планах паездкі М. Пампеі па краінах Цэнтральнай Еўропы -- наведванне Венгрыі, Славакіі і Польшчы. Паездка накіравана на ўмацаванне прысутнасці ЗША ў Цэнтральнай Еўропе. Перад пачаткам турнэ амерыканская адміністрацыя заявіла, што Цэнтральная Еўропа падвяргаецца ціску ад бесперапыннага росту ўплыву Расіі і Кітая ў рэгіёне. ЗША прыкладаюць намаганні для ўмацавання дыпламатычных, ваенных, гандлёва-эканамічных і культурных сувязей з цэнтральнаэўрапейскімі краінамі для актывізацыі адносін краін рэгіёна з Захадам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040