Кітай упэўнены ў захаванні стабільнага росту знешняга гандлю у 2019 годзе
  2019-02-13 10:21:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзякуючы шэрагу пазітыўных фактараў Кітай упэўнены ў сваёй здольнасці падтрымаць стабільны рост знешняга гандлю ў 2019 годзе. Пра гэта заявіў у аўторак кіраўнік комплекснага дэпартамента Міністэрства камерцыі Чу Шыцзя.

Паступовае аднаўленне сусветнай эканомікі, намаганні Кітая па павышэнні адкрытасці і палітыка, якая спрыяе развіццю гандлю, паскарэнне мадэрнізацыі прамысловасці і павышэнне жыццяздольнасці карпарацый нададуць сёлета магутны імпульс росту знешняга гандлю краіны, адзначыў ён. Чу Шыцзя нагадаў, што ў знешнім гандлі таварамі ў студзені захавалася ўзыходзячая дынаміка.

Знешні тавараабарот Кітая ў мінулым годзе склаў 4,62 трыльёна долараў, павялічыўшыся на 12,6 працэнта ў гадавым вылічэнні. Ён перасягнуў аналагічныя паказчыкі такіх буйных гандлёвых краін, як ЗША, Германія і Японія, а таксама сярэдні ўзровень асноўных эканомік. У краіне ў мінулым годзе таксама назіралася паляпшэнне структуры гандлю, вырас гандаль з краінамі ўздоўж "Пояса і шляху", павялічыўся аб'ём экспарту высакаякаснай і высокатэхналагічнай прадукцыі, паскорыўся рост імпарту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040