Кітай выступіў супраць ціску ЗША на шэраг краін у сувязі з выкарыстаннем кітайскіх тэхналогій
  2019-02-13 10:23:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай абверг заяву ЗША, якая змяшчае ў сабе ціск на шэраг краін з нагоды выкарыстання імі кітайскага абсталявання ў такіх сферах, як тэлекамунікацыі, адзначыўшы, што дзеянні ЗША з'яўляюцца несправядлівымі. Паведамляецца, што дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея ўчора заклікаў сваіх саюзнікаў не размяшчаць абсталяванне кітайскага тэлекамунікацыйнага гіганта Huawei, заявіўшы, што гэта ўскладніць партнёрства Вашынгтона з гэтымі краінамі.

"Амерыканскі бок адкрыта пагражае і забівае клін у адносіны Кітая з іншымі краінамі, ачарняе і аказвае ціск на законныя правы і інтарэсы кітайскіх кампаній у іх развіцці і супрацоўніцтве" , - заявіла прадстаўнік МЗС Кітая Хуа Чуньін на прэс-брыфінгу. Кітай спадзяецца, што краіны адрынуць ідэалогію, а таксама мысленне перыяду "халоднай вайны", каб сфарміраваць справядлівую, празрыстую і ўзорную прастору для нармальнага міжнароднага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, заявіла яна.

Адзначыўшы, што дзеянні ЗША не адпавядаюць іх статусу вялікай дзяржавы, Хуа Чуньін заявіла, што большасць краін ясна бачыць сапраўдны змест і здзеклівы характар гэтых дзеянняў. Хуа Чуньін таксама высока ацаніла "незалежны, справядлівы і аб'ектыўны" каментарый міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сіярты, які адхіліў турботы ЗША. Яна адзначыла, што сяброўскія адносіны і ўзаемадзеянне заўсёды застануцца цэнтральнай тэмай развіцця кітайска-венгерскіх адносін, дадаўшы, што ўзмацненне двухбаковага супрацоўніцтва не накіравана супраць іншых краін. Яна таксама выказала ўпэўненасць, што іншыя краіны не змогуць нанесці шкоду або перашкодзіць кітайска-венгерскім адносінам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040