МЗС: У працэсе сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" кітайскі бок ніколі не навязвае свайго меркавання
  2019-02-13 11:12:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння заявіла, што ў працэсе сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" кітайскі бок ніколі не навязвае свайго меркавання і не прапаноўвае "непрымальных умоў". Кожны праект з'яўляецца вынікам раўнапраўных кансультацый паміж усімі зацікаўленымі бакамі.

На сённяшнім брыфінгу адзін з карэспандэнтаў задаў пытанне, якое тычыцца рэпартажу газеты Hindustan Times, згодна з якім у дакладзе МЗС Індыі гаворыцца, што непрымальныя ўмовы, навязаныя кітайскай ініцыятывай "Пояс і шлях" розным краінам, выклікаюць адваротную рэакцыю. Адносна гэтага Хуа Чуньін заявіла, што сітуацыя па некаторых праектах, згаданых у дакладзе індыйскага боку, не адпавядае рэчаіснасці. Яна сказала, што ў сапраўдны момант больш за 150 краін і міжнародных арганізацый падпісалі з кітайскім бокам дакументы аб супрацоўніцтве ў рамках будаўніцтва "Пояса і шляху", была закладзена аснова для вялікай колькасці сумесных праектаў, якія ўжо прыносяць плён, што дало магутны імпульс для сацыяльна-эканамічнай развіцця краін-удзельніц. "Пояс і шлях" стаў папулярным міжнародным прадуктам і важнай платформай для міжнароднага супрацоўніцтва.

"Асобныя праекты могуць сутыкацца з часовымі цяжкасцямі або праблемамі, але яны не могуць змяніць пазітыўную ролю ініцыятывы ў садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю краін-удзельніц, што шырока прызнана аб'ектыўным фактам", -- сказала Хуа Чуньін. Яна таксама нагадала, што ў Кітаі пройдзе Другі форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху". Кітайскі бок спадзяецца, што правядзенне форуму дапаможа сумесна падвесці вынікі рэалізацыі будаўніцтва "Пояса і шляху", выпрацаваць план далейшага супрацоўніцтва на высокім узроўні і з высокімі стандартамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040