Н. Мадура выказаўся, што Венесуэла пазбегне вайны
  2019-02-13 15:52:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў аўторак выказаў спадзяванне, што ў краіне не будзе вайны. "Спадзяюся, што ў Венесуэле захаваецца мір. Усе венесуэльцы прагнуць міру і спадзяюцца, што іх краіна пазбегне пагроз вайны і ваеннай агрэсіі", -- заявіў ён, выступаючы на мітынгу ў гонар Дня моладзі на плошчы Балівара ў цэнтры Каракаса. Ён таксама заклікаў апазіцыю ўрэгуляваць палітычны крызіс мірным шляхам.

Старшыня парламента Венесуэлы Хуан Гуайда, які 23 студзеня абвясціў сябе "часовым прэзідэнтам" краіны, у аўторак заявіў, што арганізуе "самыя маштабныя ў гісторыі дэманстрацыі", каб аказаць ціск на Н. Мадуру. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040