У штаб-кватэры ААН адкрылася выстава, прысвечаная кітайскім міратворцам
  2019-02-13 16:20:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 лютага ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адкрылася тэматычная выстава "Кітайская армія стаіць на абароне глабальнага міру".

Выстава, якая расказвае пра актыўны ўдзел Кітая ў міратворчых аперацыях ААН, складаецца з чатырох тэматычных раздзелаў: удзел у міратворчых аперацыях ААН, забеспячэнне бяспекі марскога суднаходства, аказанне міжнароднай дапамогі і ўдзел у выратавальных аперацыях і супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў галіне бяспекі.

Пастаянны прадстаўнік КНР у ААН Ма Чжаасюй адзначыў, што Кітай заўсёды быў стваральнікам глабальнага міру, а кітайская армія -- надзейнай сілай у абароне міру на планеце. Кітай мае намер сумесна з іншымі краінамі працягнуць уносіць уклад у забеспячэнне міру ва ўсім свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040