Кітай плануе пабудаваць першую ў краіне "разумную" хуткасную аўтадарогу на базе тэхналогіі 5G
  2019-02-14 10:02:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі аператар мабільнай сувязі "Чайна Тэлекам" і аператары аўтамагістраляў дамовіліся аб запуску першага ў краіне праекта па будаўніцтве "разумнай" хуткаснай аўтадарогі на базе тэхналогіі 5G у центральнакітайскай правінцыі Хубэй.

Згодна з паведамленнем, хубэйскі філіял "Чайна Тэлекам" плануе размясціць базавыя станцыі 5G на участках хуткасных аўтамагістраляў правінцыі для правядзення тэстаў на інтэлектуальных пунктах збору платы, а таксама падаць заяўку на тэсціраванне аўтаномнага кіравання з дапамогай 5G на мясцовых хуткасных дарогах. Бесправадная сетка пятага пакалення абяцае большую хуткасць, меншую затрымку ці "завісанне" пры падключэнні да сеткі, а таксама магчымасць падключэння шматлікіх прылад да Інтэрнэту, не перагружаючы сістэму.

Згодна са словамі аператара сеткі, аўтамагістраль на базе 5G дазволіць збіраць інфармацыю аб транспартным патоку ў рэальным часе і рабіць прагнозы на аснове вялікіх даных. Па стане на канец 2018 года ва Ухане -- адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хубэй -- была пабудавана 31 базавая станцыя 5G. Сёлета "Чайна Мабайл" плануе выдаткаваць 1 млрд юаняў на будаўніцтва 2 тыс. базавых станцый у гэтай правінцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040