Трамп плануе падпісаць законапраект аб фінансаванні ўрада і абвясціць надзвычайнае становішча
  2019-02-15 15:37:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе падпісаць законапраект аб фінансаванні ўрада, каб пазбегнуць чарговага "шатдаўна", але ўсё ж мае намер абвясціць надзвычайнае становішча ў краіне, каб атрымаць сродкі для даўно абяцанага будаўніцтва памежнай сцяны. Пра гэта ў чацвер заявіў лідар большасці ў Сенаце Мітч Маконал.

"У мяне была магчымасць пагаварыць з прэзідэнтам Трампам, і ён паказаў, што гатовы падпісаць законапраект. Ён таксама гатовы адначасова абвясціць надзвычайнае становішча ў краіне", -- сказаў Маконал у Сенаце перад галасаваннем па законапраекце, узгодненым заканадаўцамі дзвюх партый раней на гэтым тыдні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040