ЗША і Польшча абвясцілі аб стварэнні міжнароднай групы для забеспячэння бяспекі і стабільнасці на Блізкім Усходзе
  2019-02-15 15:43:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША і Польшча ў чацвер у Варшаве сумесна ініцыявалі стварэнне міжнароднай працоўнай групы, закліканай садзейнічаць супрацоўніцтву на Блізкім Усходзе ў сферах барацьбы з тэрарызмам і незаконнымі фінансавымі аперацыямі, энергетычнай бяспекі, стрымлівання развіцця ракетных праграм і распаўсюджвання зброі. Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея і міністр замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч апублікавалі сумесную заяву па выніках канферэнцыі па Блізкім Усходзе, у якой гаворыцца, што ўдзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі па такіх пытаннях, як пагроза распаўсюджвання тэрарызму і эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе для міру і бяспекі рэгіёна і міжнароднай супольнасці, рызыкі, выкліканыя развіццём праграмы балістычных ракет і распаўсюджваннем зброі на Блізкім Усходзе, рэгіянальны гуманітарны крызіс, барацьба з экстрэмізмам і рэгіянальнымі незаконнымі фінансавымі сеткамі.

У заяве адзначаецца, што створаная па ініцыятыве ЗША і Польшчы міжнародная група правядзе ў шэрагу краін нарады на працоўным узроўні, каб забяспечыць агульныя інтарэсы міжнароднай супольнасці ў сферы міру і бяспекі на Блізкім Усходзе. Падрабязная інфармацыя аб працоўнай групе будзе апублікавана ў бліжэйшыя тыдні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040