Ніжняя палата парламента Вялікабрытаніі не падтрымала прапанову Т.Мэй па Brexit
  2019-02-15 15:56:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палата абшчын парламента Вялікабрытаніі сёння прагаласавала "супраць" прапановы ўрада па рэалізацыі Brexit, якая была прадстаўлена прэм'ер-міністрам Тэрэзай Мэй. 303 дэпутаты прагаласавалі "супраць", 258 -- "за" ініцыятыву, якая, у прыватнасці, змяшчае дасылкі да бягучых перамоваў па Паўночнай Ірландыі паміж Вялікабрытаніяй і ЕС. Кансерватары ўстрымаліся ад удзелу ў галасаванні на падставе, што прапанова Т.Мэй не прадугледжвае магчымасці "жорсткага" Brexit.

Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін заклікаў прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі прызнаць, што абраная ёю стратэгія Brexit правалілася. "Галасаванне паказала, што адсутнічае большасць, якая падтрымлівала б план прэм'ера", -- адзначыў палітык. Аналітыкі лічаць, што вынікі галасавання ўскладняць перамовы Вялікабрытаніі з ЕС.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040