Сі Цзіньпін сустрэўся з гандлёвым прадстаўніком і міністрам фінансаў ЗША
  2019-02-18 09:52:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пятніцу ў Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся з прадстаўніком ЗША на гандлёвых перамовах Робертам Лайтхайзерам і міністрам фінансаў ЗША Стывенам Мнучынам, якія знаходзяцца ў Пекіне для ўдзелу ў новым раўндзе кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні.

Сі Цзіньпін адзначыў, што адносіны паміж КНР і ЗША з'яўляюцца аднымі з самых важных двухбаковых адносін у свеце. У гэтых двух краін шырокія агульныя інтарэсы і важная адказнасць у сферах абароны міру і стабільнасці ва ўсім свеце, садзейнічання развіццю і росквіту ў глабальным маштабе. Падтрыманне здаровага і стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін адпавядае карэнным інтарэсам народаў абедзвюх краін, а таксама шырокім чаканням міжнароднай супольнасці. Ён заклікаў абодва бакі ў адпаведнасці з прынцыпамі і напрамкамі ўмацоўваць кантакты, надаваць сур'ёзную ўвагу супрацоўніцтву з мэтай прасоўваць здаровае і стабільнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і двухбаковых адносін паміж КНР і ЗША.

Сі Цзіньпін адзначыў, што са снежня мінулага года абодва бакі разгарнулі інтэнсіўныя і дабратворныя кансультацыі. Падчас супрацоўніцтва абодва бакі атрымліваюць выгаду; супрацоўніцтва -- лепшы выбар для Кітая і ЗША. Кітайскі бок мае намер вырашаць рознагалоссі і спрэчкі па гандлёва-эканамічных пытаннях шляхам супрацоўніцтва і садзейнічаць дасягненню ўзаемапрымальнага пагаднення. Супрацоўніцтва, вядома ж, павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з прынцыпамі. У гэтыя дні позіркі ўсяго свету прыкаваныя да Пекіна. Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што на наступным тыдні, калі абодва бакі сустрэнуцца ў Вашынгтоне, яны працягнуць прыкладаць намаганні для дасягнення ўзаемавыгаднага пагаднення.

Роберт Лайтхайзер і Стывен Мнучын у сваю чаргу адзначылі, што гандлёвыя адносіны паміж ЗША і Кітаем вельмі важныя. Паводле іх слоў, пасля важнай сустрэчы паміж прэзідэнтам Дональдам Трампам і старшынёй Сі Цзіньпінам у Аргенціне абодва бакі як след уяліся за рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх краін, і на аснове папярэдніх кансультацый правялі за мінулыя два дні паглыбленае абмеркаванне гандлёва-эканамічных пытанняў, якія прадстаўляюць агульныя інтарэсы. Быў дасягнуты новы прагрэс па шэрагу важных і складаных пытанняў. Амерыканскі бок гатовы разам з кітайскім нарошчваць кантакты і ўшчыльную займацца працай у мэтах дасягнення пагаднення, якое адказвае інтарэсам абодвух бакоў, заявілі прадстаўнікі ЗША. Прэзідэнт Дональд Трамп вельмі паважае Сі Цзіньпіна і спадзяецца падтрымліваць з ім цесныя кантакты, канстатавалі яны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040