«Авангард новай эпохі»: Поспехі правінцыі Гуандун у развіцці навукі і інавацый
  2019-02-18 10:43:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля 18-га з'езда КПК штогод падчас «Двух сесій» генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін праводзіць дыскусіі з дэпутатамі УСНП і членамі УК НПКСК. У ходзе дыскусій абмяркоўваюцца аспекты развіцця краіны, даюцца ўказанні для далейшай працы, якія задаюць генеральны напрамак руху, якія вызначаюць метады і ідэалагічны імпульс.

Падчас «Двух сесій» Сі Цзіньпін двойчы ўдзельнічаў у дыскусіях дэлегацыі правінцыі Гуандун -- у 2014 і 2018 гадах. Кіраўнік КНР звярнуў увагу на тое, што правінцыя Гуандун павінна служыць прыкладам праявы адвагі, працягваць прытрымлівацца адкрытасці меркаванняў, узмацніць рэформы і ўкараненне інавацый, каб адкрыць новую старонку ў развіцці правінцыі. За апошнія гады ўсе адміністрацыйныя органы правінцыі Гуандун, паслядоўна ажыццяўляючы прапановы Сі Цзіньпіна, унеслі вялікі ўклад у развіццё эканомікі, навукі, інавацый і паглыбленне рэформаў.

У адной з лабараторый у зоне асваення горада Гуанчжоу доктар Юань Юйюй, які вярнуўся пасля замежнай стажыроўкі, працуе над мадэрнізацыяй штучных мазгавых абалонак, вырабленых пры дапамозе 3D-друкаркі. З'яўляючыся сусветным лідарам у гэтым доследным праекце ў галіне рэгенератыўнай медыцыны, 7 сакавіка 2018 года Юань Юйюй прыняў удзел у дыскусіях сесіі УСНП і выслухаў важную прамову Сі Цзіньпіна, які адзначыў, што развіццё з'яўляецца прыярытэтнай задачай, таленавітыя людзі -- асноўны рэсурс развіцця, а інавацыі – галоўная рухаючая сіла. Калі Кітай не пойдзе па шляху інавацый, не зможа ператварыць старую кінэтычную энергію ў новую, то краіна не зможа стаць па-сапраўднаму моцнай.

Пасля «Двух сесій» правінцыя Гуандун распрацавала план падтрымкі працы таленавітых кадраў. План ахоплівае восем асноўных напрамкаў работы, у прыватнасці, падрыхтоўку кадраў, прыцягненне прафесіяналаў з-за мяжы, садзейнічанне абмену кадрамі з замежнымі краінамі і да інш. Згодна з планам дзеянняў, распрацаваным адміністрацыяй правінцыі Гуандун, у зоне асваення горада Гуанчжоу, дзе знаходзіцца кампанія Юань Юйюя, укаранілі эксперыментальныя меры, у прыватнасці стварылі групу для аказання падтрымкі адораным кадрам, каб нішто не адцягвала іх ад працы. Намеснік кіраўніка ўпраўлення ў галіне навукі і тэхналогій правінцыі Гуандун Гун Гапін: «Генсакратар Сі Цзіньпін адзначыў, што адораныя кадры -- гэта асноўны рэсурс, таму мы прыклалі намаганні і стварылі ўмовы для іх плённай працы, каб наша правінцыя ператварылася ў раён з самымі перадавымі інавацыямі».

Сі Цзіньпін адзначыў, што правінцыя Гуандун з'яўляецца авангардам, наватарам і эксперыментальным раёнам краіны ў ажыццяўленні палітыкі рэформаў і адкрытасці. Яна адыгрывае асабліва важную ролю ў рэформах, адкрытасці і сацыялістычнай мадэрнізацыі краіны. Сі Цзіньпін запатрабаваў ад усіх кіраўнікоў і служачых правінцыі Гуандун у далейшым узмацніць рэформы і паскорыць укараненне інавацый. Сёння, у адпаведнасці з указаннямі старшыні КНР, правінцыя Гуандун дамаглася прыкметных поспехаў.

Намеснік кіраўніка камітэта па рэформах правінцыі Гуандун Лі Цзюньсяа: «Правінцыя Гуандун надае вялікую ўвагу працэсу навучання і доследнай працы, намагаецца адпавядаць гэтым патрабаванням. Зараз фармальны тэрмін адкрыцця прадпрыемства скараціўся да пяці працоўных дзён. У правінцыі налічваецца 11,46 млн розных суб'ектаў рынку».

Намеснік упраўлення прамысловасці і гандлю новага раёна Хэнцінь правінцыі Гуандун Пэн Цзюжу: «Рэформа сістэмы камерцыйнай дзейнасці дазволіла нам знізіць доступ да рынку. Мы павінны стварыць адзіныя правілы рынку, каб узмацніць кантроль у сувязі са зніжэннем абмежавання доступу на рынак».

У горадзе Шэньчжэнь пачалася эксперыментальная праца "лічбавага ўрада». Ствараецца новая мадэль інфарматызацыі урадавых органаў з дапамогай Вялікіх даеных. Кіраўнік упраўлення лічбавых даных дзяржаўнай службы Чэнь Чжаасян: «З дапамогай інтэграцыйнай лічбавай сістэмы можна выкарыстоўваць даныя ўсіх адміністрацыйных органаў. Напрыклад, калі простыя людзі падаюць заяву ў тую ці іншую службу, і нягледзячы на тое, колькі звёнаў ланцужка спатрэбіцца для яго разгляду, у выніку заяву можна вырашыць у рамках аднаго звяна».

У канцы 2018 года ў правінцыі Гуандун апублікавана праграма стварэння «лічбавага ўрада». Да 2020 года 80% відаў паслуг будзе падавацца праз сайт у электронным фармаце, у тым ліку 90% відаў паслуг на ўзроўні правінцыі, 70% -- на ўзроўні гарадоў і паветаў. Рэалізуючы ініцыятывы старшыні КНР, сёлета правінцыя Гуандун працягне навуковую і інавацыйную дзейнасць, каб заставацца на перадавых пазіцыях у краіне па стварэнні сістэмы садзейнічання высакаякаснаму развіццю эканомікі, сучаснай эканамічнай сістэмы і структуры ўсебаковай адкрытасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040