Правінцыя Гуйчжоу: экалогія і ўзбагачэнне – залог паспяховага развіцця
  2019-02-19 16:32:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас «двух сесій» 2014 года генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін прыняў удзел у дыскусіі дэлегацыі правінцыі Гуйчжоу. У ходзе дыскусіі Сі Цзіньпін запатрабаваў ад усіх дэпутатаў прапанаваць ідэі для інавацыйнага развіцця, вырашыць праблему балансу ў абароне навакольнага асяроддзя і развіцці, садзейнічаць працы па ліквідацыі беднасці, каб аказаць падтрымку маламаёмнаму насельніцтву. Згодна з патрабаваннем Сі Цзіньпіна, у правінцыі Гуйчжоу стартавала работа па забеспячэнні экалагічнага балансу і развіцця, быў распрацаваны шэраг мер, накіраваных на павышэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва, паляпшэння экалогіі і рэалізацыі экалагічнай канцэпцыі развіцця Гуйчжоу.

Пасля тыднёвых канікул з нагоды Свята вясны 186 тысяч кадравых работнікаў і жыхароў правінцыі прынялі ўдзел у акцыі пасадкі дрэў. Было высаджана больш 1,3 мільёна саджанцаў. Такая акцыя стала ўжо традыцыйнай, яна праводзіцца ўжо пяты раз.

7 сакавіка 2014 года ў ходзе абмеркаванняў з дэлегатамі правінцыі Гуйчжоу на другой сесіі УСНП 12-га склікання Сі Цзіньпін адзначыў, што «абарона экалогіі азначае і абарону прадукцыйных сіл. Паляпшэнне навакольнага асяроддзя азначае развіццё прадукцыйных сіл». Ён выказаў неабходнасць ператварыць выдатныя прыродныя ландшафты ў эканамічна і сацыяльна карысныя рэсурсы. Тэзісы Сі Цзіньпіна аб працы ў правінцыі Гуйчжоу дазволілі правінцыйнаму кіраўніцтву ўсвядоміць важнасць экалагічнага балансу ва ўмовах развіцця.

Выконваючы патрабаванні Сі Цзіньпіна, улады Гуйчжоу засяродзілі ўвагу на двух ключавых момантах: забеспячэнне развіцця і падтрыманне экалогіі, каб развіццё выйшла з заганнага круга супярэчнасцей. Перш за ўсё, улады ўзяліся за праблему забруджвання. Раней на берагах ракі Уцзян знаходзіліся рыбныя гаспадаркі плошчай 333 га для развядзення рыбы, і гэта дзейнасць суправаджалася сур'ёзным забруджваннем рачнога басейна. У 2015 годзе ў Гуйчжоу выйшла Праграма аб абароне воднага асяроддзя ў басейне ракі Уцзян, дзейнасць рыбных гаспадарак спынілася. У мінулым годзе ў Гуйчжоу цалкам спыніўся сліў сцёкавых вод і скід смецця ў раку Уцзян.

У правінцыі Гуйчжоу прыкладаюць вялікія намаганні для развіцця турызму, сегмента Вялікіх даных, сістэмы аховы здароўя і інш. Зараз доля «зялёнай» эканомікі ў правінцыі дасягнула 40%. Падчас Свята вясны вёска Сіньбаа, дзе пражываюць прадстаўнікі нацыянальнасці буі, прыняла рэкордную колькасць турыстаў, даходы ад турызму склалі 17 мільёнаў юаняў. Намеснік кіраўніка воласці Сіньбаа правінцыі Гуйчжоу Хуа Цюань: «Згадаўшы развіццё Гуйчжоу, генеральны сакратар Сі Цзіньпін адзначыў прыярытэт абароны экалогіі. Мы хочам ператварыць нашы прыродныя багацці -- горы і рэкі -- у «горы срэбра і золата». На наступным этапе мы будзем развіваць экатурызм, імкнуцца, каб у кожнай вёсцы была свая адметнасць».

У правінцыі Гуйчжоу поўным ходам ідзе праца па ліквідацыі беднасці. Гуйчжоу – гэта горная правінцыя, таму самай актуальнай праблемай тут з'яўляецца перасяленне 1,5 млн маламаёмаснага насельніцтва. Воласць Саньбаа, дзе пражываюць прадстаўнікі нацыянальнасці і, размешчана ў даліне ракі Бэйпань. Гэты раён лічыцца адным з 20 самых бедных у правінцыі Гуйчжоу. У 2016 годзе ў Гуйчжоу пачалася праца па перасяленні жыхароў воласці Саньбаа ў павятовае мястэчка. Зараз ужо 80% сем'яў завяршылі перасяленне, як чакаецца, гэтая праца будзе завершана да чэрвеня бягучага года. Былы вясковец з Саньбаа Ян Чэнсэнь адзначыў: «У новай кватэры ўсё абсталявана, новая аздабленне, ёсць уся бытавая тэхніка. Мы зараз жывём у горадзе, значыць, будзем новымі гараджанамі».

Да канца мінулага года каля 4,68 млн жыхароў Гуйчжоу пазбавіліся ад галечы. Сёлета маламаёмаснае насельніцтва Гуйчжоу скароціцца яшчэ на 1,1 млн чалавек, улады правінцыі паабяцалі ўсебакова выканаць задачу перасялення такіх сем'яў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040