Лі Чжаньшу правёў перамовы са старшынёй Меджліса Ірана А. Ларыджані
  2019-02-20 11:31:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / Лі Чжаньшу ў Доме народных сходаў у Пекіне правёў перамовы са старшынёй Меджліса / парламента / Ірана Алі Ларыджані.

Лі Чжаньшу заявіў, што ў 2016 годзе старшыня КНР Сі Цзіньпін нанёс дзяржаўны візіт у Іран, падчас якога бакі ўстанавілі адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і адкрылі новую старонку кітайска-іранскіх дружалюбных сувязяў.

Лі Чжаньшу адзначыў, што пазіцыя Кітая, якая адлюстроўваецца ў падтрымцы ўсебаковага пагаднення па іранскай ядзернай праблеме, застаецца нязменнай, таксама як і рашучасць развіваць міждзяржаўныя адносіны. Кітай і Іран павінны бесперапынна паглыбляць палітычны ўзаемнае давер, узмацняць кантакты і каардынацыю, працягваць аказваць адно аднаму падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць ключавыя інтарэсы, паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне процідзеяння тэрарызму, узмацняць узаемадзеянне ў рамках "Пояса і шляху", садзейнічаць стабільнаму развіццю кітайска-іранскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства.

Ён таксама падкрэсліў, што ўзаемадзеянне заканадаўчых органаў дзвюх краін з'яўляецца важнай часткай міждзяржаўных адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. УСНП надае вялікае значэнне дружалюбным кантактам і супрацоўніцтву з іранскім Меджлісам, мае намер сумесна з іранскім бокам узмацняць абмен вопытам у галіне заканадаўства, нагляду і дзяржаўнага кіравання, а таксама ствараць надзейныя прававыя гарантыі двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

А. Ларыджані заявіў, што прапанаваная Сі Цзіньпінам ініцыятывы "Пояса і шляху" ўклала новы сэнс у канцэпцыю Шаўковага шляху. Іран разглядае і развівае адносіны з Кітаем з пункту гледжання стратэгічных перспектыў і надае вялікае значэнне ўдзелу ў будаўніцтве "Пояса і шляху". Іранскі парламент мае намер узмацняць кантакты з УСНП і адыгрываць яшчэ большую ролю ў развіцці міждзяржаўных адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040