Сі Цзіньпін сустрэўся са старшынёй парламента Ірана А. Ларыджані
  2019-02-21 10:10:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся са старшынёй парламента Ірана Алі Ларыджані. Сі Цзіньпін заявіў, што кітайска-іранскае сяброўства мае даўнюю гісторыю. Узаемадавер паміж дзвюма краінамі прайшоў праверку часам. Рашучасць Кітая развіваць з Іранам адносіны стратэгічнага партнёрства засталася нязменнай.

Кітай і Іран павінны яшчэ больш паглыбіць стратэгічны ўзаемадавер, працягваць разумець і падтрымліваць адзін аднаго па пытаннях, якія закранаюць асноўныя інтарэсы і праблемы. Дзвюм краінам неабходна пры цеснай каардынацыі рухацца насустрач адзін аднаму і ўмацоўваць развіццё прагматычнага супрацоўніцтва, узмацняць бяспеку і барацьбу з тэрарызмам, нарошчваць абмены і супрацоўніцтва ў гуманітарнай і іншых галінах. Неабходна ўмацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва ў рамках міжнародных шматбаковых пляцовак, сумеснымі намаганнямі прасоўваць пабудову міжнародных адносін новага тыпу і супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай заўсёды клапоціцца аб рэгіянальным міры і выступае за тое, каб кожны бок узмацняў міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва, садзейнічаў больш хуткай стабільнасці і развіццю на Блізкім Усходзе. Кітай заўсёды падтрымліваў канструктыўную ролю Ірана ў абароне міру і стабільнасці ў рэгіёне і гатовы разам з іранскім бокам мець блізкі кантакт і каардынацыю ў рэгіянальных пытаннях.

А. Ларыджані, у сваю чаргу, перадаў сардэчнае прывітанне старшыні КНР ад духоўнага лідара Ірана аяталы Сэеда Алі Хаменэі і прэзідэнта краіны Хасана Раўхані. Ён заявіў, што Іран разглядае і развівае адносіны з Кітаем у доўгатэрміновай стратэгічнай перспектыве. Умацаванне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі не толькі адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін, але і мае важнае значэнне для міру, стабільнасці і развіцця Азіі. Іран гатовы сумесна з кітайскім бокам умацаваць палітычны ўзаемадавер, садзейнічаць прагматычнаму супрацоўніцтву, а таксама ўзмацніць узаемную падтрымку ў міжнародных і рэгіянальных справах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040