Сі Цзіньпін вітаў адкрыццё Года абменаў СМІ КНР і АСЕАН-2019
  2019-02-21 10:13:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне з нагоды адкрыцця Года абменаў СМІ КНР і АСЕАН-2019 у Пекіне. Сі Цзіньпін паказаў, што КНР і краіны АСЕАН звязваюць адносіны паміж людзьмі. Сяброўства паміж бакамі мае даўнія карані. У апошнія гады КНР і АСЕАН узмацнялі стратэгічныя кантакты, сумесна фарміравалі "Пояс і шлях", паглыблялі гуманітарныя абмены, належным чынам вырашалі рознагалоссі і забяспечвалі стабільнасць у рэгіёне. КНР і АСЕАН у сваіх адносінах ужо выйшлі на новы этап шматвектарнага развіцця.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што правядзенне Года абменаў СМІ КНР і АСЕАН -- важная мера ў рамках паглыблення двухбаковых адносін стратэгічнага партнёрства. СМІ выступаюць у якасці моста, які дазваляе разгортваць абмены і супрацоўніцтва і стымуляваць яднанне людзей. Кіраўнік КНР выказаў спадзяванне, што СМІ КНР і АСЕАН будуць распаўсюджваць інфармацыю аб дружалюбных кантактах бакоў, стымуляваць двухбаковае практычнае супрацоўніцтва і забяспечваць гарманічнае суіснаванне ўсіх краін АСЕАН. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040