«Авангард новай эпохі»: Правінцыя Аньхой паляпшае стыль працы і ўзмацняе шматбаковае развіццё
  2019-02-21 17:18:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 сакавіка 2014 года на другой сесіі УСНП 12-га склікання генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін у дыскусіях з дэлегатамі УСНП правінцыі Аньхой адзначыў, што ўсе кадры правінцыі павінны выконваць правілы «тры строгасці і тры сумленнасці», а менавіта строгае самаўдасканаленне, строгае выкарыстанне ўлады, строгая самадысцыпліна, сумленнасць у планаванні справы, сумленнасць у стваральнай працы і сумленнасць у звароце з людзьмі. Адначасова, Сі Цзіньпін запатрабаваў актыўна паглыбіць рэформы ў сёлах правінцыі, прыняць эксперыментальныя меры ў забеспячэнні стабільнага і паспяховага ўкаранення новаўвядзенняў.

Па патрабаванні Сі Цзіньпіна ў правінцыі Аньхой прынялі шэраг мер для павышэння якаснага развіцця.

Нядаўна ў вёсцы Сяаган павета Фэн'ян правінцыі Аньхой выплацілі дывідэнды жыхарам, кожны з больш за 4 тыс. сялян атрымаў па 520 юаняў. Дзякуючы рэформам аб'ём калектыўнай эканомікі ў гэтай вёсцы перавысіў адзнаку ў 10 млн юаняў.

Першы сакратар вёскі Сяаган Лі Цзіньчжу:

«За апошнія гады наша вёска рэалізуе патрабаванні генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна і цвёрда прытрымліваецца рэформаў. Калектыўная эканоміка развіваецца, і жыхары вёскі сапраўды атрымалі дывідэнды ».

9 сакавіка 2014 года Сі Цзіньпін у дыскусіях з дэлегатамі УСНП правінцыі Аньхой таксама падкрэсліў, што неабходна паглыбляць новаўвядзенні ў вёсках, паважаць спадзяванні сялян і г.д. Яго выступленне дало напрамак развіцця сельскай гаспадаркі правінцыі.

Намеснік дырэктара Акадэміі сельскагаспадарчых навук правінцыі Аньхой Чжаа Ваньпін:

«Генсакратар Сі Цзіньпін выразна пазначыў праблемы ў вёсках і ў сельскай гаспадарцы. Напрыклад, павага да чаканняў сялян, увядзенне правілаў па выкарыстанні зямельных надзелаў ».

За апошнія гады ў правінцыі Аньхой прайшлі паглыбленыя рэформы, дзякуючы чаму ўдалося дабіцца значных вынікаў. У цяперашні час больш за 5800 вёсак рэалізавалі рэформу аб правах калектыўнай уласнасці, усе правы на зямельныя ўчасткі ў сельскай мясцовасці на 80.57 млн. му (каля 5.37 млн. га) былі зацверджаны.

Кіраўнік камітэта вёскі Сяаган павета Фэн'ян правінцыі Аньхой Чжоу Цюньчжы:

«З дапамогай рэформаў аб правах калектыўнай уласнасці, значна развівалася эканоміка, і павялічыліся даходы сялян. Сродкі і рэсурсы жыхары выкарыстоўвалі эфектыўна, атрымаўшы вялікі прыбытак ».

У сакавіку 2014 года ў дыскусіях з дэлегатамі УСНП правінцыі Аньхой на другой сесіі УСНП 12-га склікання Сі Цзіньпін выразна высунуў патрабаванні аб захаванні «трох строгасцяў і трох сумленнасцяў». За пяць гадоў усе кадры правінцыі Аньхой працуюць, кіруючыся гэтымі прынцыпамі.

Правінцыя Аньхой таксама распрацавала 31 меру для паляпшэння стылю працы. За пяць гадоў былі выяўленыя і вырашаны 10908 адміністрацыйных спраў аб парушэнні «правіла ЦК КПК з васьмі пунктаў».

Намеснік кіраўніка аддзела кантролю пры камітэце па праверцы дысцыпліны правінцыі Аньхой Ван Чжаахуа:

«Мы хочам з дапамогай кантролю і праверак змяніць стыль работы ўсіх кадраў».

Пасля тыднёвых вакацыяў з нагоды традыцыйнага Свята вясны правінцыя Аньхой пачала спецыяльную аперацыю па выпраўленні стылю працы ў пазбяганне фармальнасцей і бюракратызму. Было распрацавана 14 відаў мер для праверкі.

Кіраўнік аддзела пры арганізацыйным упраўленні парткама правінцыі Аньхой Ян Чжыбінь:

«Мы добра запомнім патрабаванні генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна, будзем весці работу ў адпаведнасці з патрабаваннем правіла аб «трох строгасцях і трох сумленнасцях» для таго, каб усебакова прасунуць развіццё нашай партыі і нашай дзяржавы".

У раёне Луян горада Хэфэй правінцыі Аньхой праводзіцца акцыя «вячэрняга візіту ў сям'ю». Час быў абрана ў сувязі з тым, што звычайна ўвечары людзі знаходзяцца дома, вярнуўшыся з працы. Было сфарміравана больш за 2000 спецыяльных груп «вячэрняга візіту». Пасля наведвання простых сем'яў лёгка выяўляюцца праблемы, а некаторыя з іх вырашаюцца на месцы. За некалькі гадоў члены спецыяльных груп наведалі сем'і больш за 90 тыс. разоў, было вырашана больш за 5400 пытанняў.

Вясковец з вёскі Дунцюй у раёне Луян горада Хэфэй правінцыі Аньхой Ху Чжымін:

«Цяпер значна змяніўся стыль работы. Кіраўнікі спецыяльна прыязджаюць да нас дадому, распытваюць нас пра цяжкасці. Цяпер пытанні вырашаюцца вельмі хутка ».

Улады горада Хуэйбэй патрабуюць ад мясцовых кадраў не толькі захавання пэўных правілаў, але і адважваюцца браць на сябе адказнасць. Яны павінны ўзяць на сябе ініцыятыву, пачынаючы ад выкарыстання сродкаў падтрымкі прамысловасці, да рэалізацыі льготнай палітыкі для прадпрыемстваў. Гарадская адміністрацыя спецыяльна распрацавала механізм для выпраўлення памылак.

Кіраўнік камітэта па развіцці керамічнай і алюмініевай прамысловасці горада Хуайбэй правінцыі Аньхой Ван Цюаньцзюнь:

«Пасля дэмакратычных дыскусій, у адпаведнасці з законам, мы стварылі механізм выпраўлення памылак для разгрузкі кадраў, каб яны актыўна вялі работу».

За пяць гадоў у правінцыі Аньхой зацвердзілі 817 задач для рэформаў, якія складаюцца з 8 аспектаў, у прыватнасці дэмакратыі, сацыяльнага кіравання, праверкі дысцыпліны і г.д. У 2018 годзе валавы рэгіянальны прадукт правінцыі Аньхой упершыню перавысіў 3 трлн. юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040