Кітай і ЗША пачалі ў Вашынгтоне 7-ы раўнд гандлёвых кансультацый на высокім узроўні
  2019-02-22 10:25:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і ЗША сёння раніцай па мясцовым часе пачалі новы раўнд двухбаковых гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні. Кітайскую дэлегацыю ўзначальвае спецпасланнік старшыні КНР Сі Цзіньпіна, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ. У амерыканскую дэлегацыю ўваходзяць: гандлёвы прадстаўнік ЗША Роберт Лайтхайзер і міністр фінансаў Стывен Мнучын.

Лю Хэ, Р.Лайтхайзер і С.Мнучын прысутнічалі на афіцыйным адкрыцці кансультацый, якое адбылося ў офісным будынку Эйзенхаўэра, які ўваходзіць у адміністрацыйны комплекс Белага дома.

Двухдзённыя высокаўзроўневыя кансультацыі, папярэдні раўнд якіх прайшоў 14-15 лютага ў Пекіне, стартавалі непасрэдна пасля двухбаковых кансультацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040