Турцыя зноў заявіла аб жаданні ўступіць у ЕС
  2019-02-22 11:05:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС Турцыі ў чацвер зноў выказаў жаданне краіны ўступіць у ЕС, заявіўшы пратэст у сувязі з дакладам Еўрапарламента па прыпыненні перамоў аб далучэнні Турцыі да ЕС.

У сераду камітэт Еўрапарламента па замежных справах ухваліў даклад, які заклікае краіны ЕС прыпыніць перамовы з Турцыяй па ўступленні ў Еўрасаюз, паколькі яна ігнаруе правы чалавека і грамадзянскія свабоды, умешваецца ў ажыццяўленне правасуддзя і мае тэрытарыяльную спрэчку з Кіпрам. Гэты даклад у сакавіку будзе прадстаўлены на разгляд Еўрапарламента.

У заяве знешнепалітычнага ведамства Турцыі гаворыцца, што для Анкары даклад Еўрапарламента "абсалютна непрымальны". Турцыя, будучы кандыдатам у члены ЕС, бесперапынна прыкладае намаганні да правядзення рэформаў для ўступлення ў Еўрасаюз, далучэнне Турцыі да ЕС адпавядае інтарэсам абодвух бакоў, падкрэслілі ў МЗС.

Нагадаем, што Турцыя падала заяўку на ўступленне ў ЕС у 1987 годзе, але фармальны статус кандыдата атрымала толькі ў 1999 годзе. У 2005 годзе пачаліся перамовы аб уступленні Турцыі ў ЕС. У 2016 годзе паміж Анкарой і краінамі ЕС пачалася спрэчка з-за буйнамаштабнага праследавання ў Турцыі ўдзельнікаў і прыхільнікаў няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту і рэферэндуму па ўнясенні паправак у канстытуцыю.

З іншага боку, у самой Турцыі таксама ўзмацняюцца рознагалоссі з нагоды неабходнасці ўступлення ў ЕС. У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што падумвае вынесці гэтае пытанне на рэферэндум.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040