Кітайскія турысты не пацярпелі падчас масавага рабавання ў гатэлі ў Перу
  2019-02-22 11:20:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Масавае рабаванне замежных турыстаў адбылося ў аўторак у гатэлі ў горадзе Пуэрта-Мальданада -- адміністрацыйным цэнтры рэгіёну Мадрэ-дэ-Дзьёс на поўдні Перу. Пра гэта ў сераду паведамілі мясцовыя СМІ.

На момант інцыдэнту ў гатэлі пражываў 41 кітайскі турыст. Консульскі аддзел пасольства КНР у Перу заявіў, што ніхто з іх не пацярпеў.

Як паведаміла адміністрацыя гатэля, інцыдэнт адбыўся ў аўторак каля 20:20 па мясцовым часе. Каля 10 узброеных асоб уварваліся ў гатэль, дзе пражывалі 53 замежных госця, у тым ліку 41 грамадзянін КНР. Бандыты забілі перуанскага гіда, забралі каштоўныя рэчы і скрыліся з месца злачынства.

Атрымаўшы інфармацыю аб рабаванні, кітайскае дыппрадстаўніцтва неадкладна запусціла механізм рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, звязалася з перуанскай паліцыяй, адміністрацыяй гатэля і мясцовымі турагенцтвамі для азнаямлення са становішчам. Як заявілі ў консульскім аддзеле амбасады, на дадзены момант звестак аб пацярпелых сярод кітайскіх турыстаў не паступала, толькі адзін з іх пазбавіўся пашпарта.

Праваахоўныя органы Перу шукаюць злачынцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040