Забеспячэнне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці закранае інтарэсы Кітая і ЗША
  2019-02-25 09:57:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ходзе сёмага раўнда кітайска-амерыканскіх перамоў па гандлёва-эканамічных пытаннях, якія праходзяць у Вашынгтоне, быў дасягнуты значны прагрэс па пытаннях забеспячэння гандлёвага балансу, сельскай гаспадаркі, перадачы навукова-тэхнічных дасягненняў, абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасць, фінансавых паслуг і інш. У прыватнасці, ажыццёўлена шмат дамоўленасцей паміж бакамі па абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці. Лёгка зразумець, што зараз для любой краіны, якая развіваецца з апорай на інавацыйную дзейнасць, абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці ўяўляе «надзённую патрэбнасць». Кітай і ЗША маюць агульныя інтарэсы па гэтым пытанні.

З пункту гледжання ўзмацнення эканамічнай канкурэнтаздольнасці абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці разглядаецца як агульнае імкненне Кітая і ЗША. На працягу 40-гадовага правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці кітайскі ўрад унёс папраўкі адпаведна ў законы аб патэнтах, аб гандлёвых знаках, аб аўтарскім праве і інш., заснаваны спецыялізаваны суд, рэарганізавана ўпраўленне па справах інтэлектуальнай уласнасці, што стымулюе жыццяздольнасць інавацыйнага развіцця. Аднак, трэба прызнаць, што Кітай так і не прызнаны сусветнай дзяржавай ў забеспячэнні абароны выключных правоў. Да прыкладу, у гэтай сферы ў Кітаі існуе шэраг пытанняў, звязаных з вылучэннем доказаў, занадта высокім сабекоштам, нізкай кампенсацыяй і г.д.; Кітай сем гадоў запар лідзіруе ў свеце па колькасці патэнтавых заявак, але якасць іх застаецца невысокай. Што з гэтым рабіць?

Пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў -- адзін з важных шляхоў вырашэння праблемы. Добра вядома, што Злучаныя Штаты прызнаныя сусветнай інавацыйнай дзяржавай. У іх захоўваецца самы высокі ўзровень абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і маецца дасканалая прававая сістэма ў гэтай сферы. У сувязі з гэтым Кітай павінен пераняць вопыт амерыканцаў. Толькі за 2017 год Кітай заплаціў ЗША 7,13 млрд долараў за выкарыстанне іх інтэлектуальнай уласнасці. На фоне чарговай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі Амерыка выглядае першапраходцам, але разам з тым у краіне клапоцяцца пра тое, каб падтрымліваць сваё лідзіруючае становішча і асвойваць іншыя буйныя рынкі. Менавіта па гэтай прычыне за апошнія гады пытанне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці шмат разоў было ўключана ў спіс дасягненняў кітайска-амерыканскага дыялогу і стала адным з важных прадметаў для гандлёва-эканамічных кансультацый паміж дзвюма краінамі.

З пункту гледжання механізму міжнароднага гандлю, абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці ўжо складае так званую «стандартную камплектацыю». Сучасны міжнародны гандаль характарызуе эканамічную глабалізацыю і эканоміка ведаў. У цяперашні час Кітай павышае ўзровень адкрытасці, а значыць, неабходна яшчэ больш дакладна адпавядаць сістэме міжнароднага гандлю. Амерыканскія прадпрыемствы маюць вельмі добрае ўяўленне пра тое, што такое выключнае права. А каб айчынныя прадпрыемствы змаглі захаваць параўнальна высокую канкурэнтаздольнасць, амерыканскі ўрад ужо ўключыў пытанне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці ў асноўныя аспекты гандлёвай палітыкі краіны.

З пункту гледжання кітайска-амерыканскіх гандлёвых адносін, трэба ўзмацніць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці адзін аднаго. У цяперашні час гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін -- узаемазвязаныя. ЗША хочуць, каб кітайскі ўрад узмацніў абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці амерыканскіх прадпрыемстваў, якія базіруюцца ў Кітаі. Гэта не супярэчыць тэндэнцыі палітыкі рэформаў і адкрытасці. Разам з гэтым, з шырокім выхадам кітайскіх прадпрыемстваў на міжнародныя рынкі, урад спадзяецца, што міжнародная супольнасць таксама зможа забяспечыць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці гэтых прадпрыемстваў.

У гэтыя дні кітайскія і амерыканскія гандлёвыя прадстаўнікі вядуць інтэнсіўныя перамовы, рэалізуючы важныя дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі Кітая і ЗША. Пошук кропак агульных інтарэсаў у абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці – выдатны таму доказ. - Р -

(матэрыял каментатарскай групы рэдакцыі навін МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040