Японія адзначае 30-годдзе знаходжання імператара Акіхіта на троне
  2019-02-25 15:30:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Японіі ў нядзелю правёў ўрачыстую цырымонію з нагоды 30-годдзя прабывання імператара Акіхіта на троне. На ёй прысутнічалі больш за тысячу прадстаўнікоў усіх колаў японскага грамадства, у тым ліку прэм'ер-міністр Сіндза Абэ.

Нагадаем, 85-гадовы Акіхіта адрачэцца ад прастолу 30 красавіка гэтага года, а 1 мая яго старэйшы сын - 59-гадовы наследны прынц Нарухіта стане новым імператарам Японіі.

У сваім выступленні на цырымоніі дзеючы манарх выказаў падзяку японскаму народу за падтрымку на працягу 30 гадоў.

Адзначым, што Акіхіта нарадзіўся 23 снежня 1933 года. Ён уступіў на прастол у 1989 годзе пасля скону яго бацькі імператара Хірахіта. У жніўні 2016 года Акіхіта заявіў, што яму ўжо цяжка выконваць абавязкі з-за сталага ўзросту.

У мае 2017 года кабінет міністраў Японіі прыняў адмысловы законапраект аб перадачы імператарам прастола спадкаемцу, у чэрвені законапраект быў ухвалены на сумесным пасяджэнні дзвюх палат японскага парламента. У снежні была абраная дата адрачэння Акіхіта ад прастолу- 30 красавіка 2019 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040