Кітайска-амерыканскія гандлёвыя кансультацыі падыходзяць да развязкі
  2019-02-25 16:36:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 лютага ў Вашынгтоне завершыўся 7-ы раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёвых кансультацый на высокім узроўні. Ажыццяўляючы дамоўленасці лідараў, дасягнутыя ў Аргенціне, абодва бакі дасягнулі істотнага прагрэсу па такіх канкрэтных пытаннях, як тэкст дамоўленасці, перадача тэхналогій, абарона правоў на інтэлектуальную ўласнасць, нетарыфныя бар'еры ў гандлі, камерцыйная дзейнасць у сферы паслуг, сельскай гаспадарцы, а таксама фарміраванне курсу юаня да долара. Цяперашні раўнд кансультацый дазволіў бакам зрабіць важны крок наперад на шляху ўрэгулявання кітайска-амерыканскага гандлёвых спрэчак. Падчас мінулага раўнда бакам удалося дамагчыся прынцыповага кансенсусу, а зараз -- дамагчыся істотных зрухаў ўжо па канкрэтных пытаннях. У выніку, бакі наблізіліся да дасягнення пагаднення.

Варта адзначыць, што гэты зрух непарыўна звязаны з пільнай увагай бакоў да ўзаемных інтарэсаў. Бакі абмеркавалі праблему гандлёвага балансу і яго структуру. Рашэнне кітайскага боку аб павелічэнні аб'ёму імпарту сельгаспрадукцыі, энергарэсурсаў, а таксама паслуг з ЗША ідзе на карысць не толькі ўрэгуляванню пытання гандлёвага балансу, але і служыць задавальненню спажывецкага попыту, а таксама садзейнічанню структурнага ўрэгулявання прамысловага сектара.

На мінулым тыдні ЦК КПК і Дзяржсавет КНР апублікавалі «дакумент нумар адзін», у якім не толькі падкрэсліваецца ўнёсак забеспячэння харчовай бяспекі, але і важнасць актыўнага пашырэння імпарту сельгаспрадукцыі, вытворчасць якой недастаткова развіта ўнутры краіны. Так, 90% соевых бабоў Кітай імпартуе, таму павелічэнне імпарту амерыканскай соі – суцэльна лагічнае і абгрунтаванае рашэнне.

Што тычыцца структуры кітайска-амерыканскай гандлю, пытанні пра якую ўяўляюць найбольшую цікавасць амерыканскага боку, многія патрабаванні амерыканцаў ідуць у рэчышчы паглыблення рэформаў, пашырэння адкрытасці і рэалізацыі высакаякаснага развіцця. Возьмем, напрыклад, абарону правоў на інтэлектуальную ўласнасць. У апошнія гады гэта тэма часта ўключалася ў парадак дня кітайска-амерыканскага дыялогу. У ходзе цяперашняга раунда кансультацый бакам удалося ажыццявіць істотны зрух у гэтым кірунку, што сведчыць аб адзінстве бакоў ва ўзаемнай увазе да заклапочанасцей адзін аднаго. Бакі таксама распрацавалі план далейшых дзеянняў на аснове ўказанняў кіраўнікоў дзяржаў, а гэта сведчыць аб тым, што лідары краін заўсёды адыгрывалі вядучую ролю ў належным урэгуляванні двухбаковых гандлёвых спрэчак.

Кітай мае намер праявіць шчырасць, прыкладаць максімум намаганняў для правядзення наступных кансультацый. ЗША, відавочна, таксама працягнуць ісці насустрач, каб сумесна з кітайскім бокам пашыраць сферу агульных інтарэсаў. Разам з тым, Кітай будзе па-ранейшаму займацца ўнутраным развіццём, працягваць курс рэформаў і адкрытасці і спакойна рэагаваць на зменлівую міжнародную сітуацыю. - Р -

(Каментатарская група рэдакцыі навін МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040