Прэзідэнт ЗША Д. Трамп прыбыў у В'етнам для ўдзелу ў 2-м саміце ЗША - КНДР
  2019-02-27 10:23:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў ва в'етнамскую сталіцу Ханой для сустрэчы з вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам.

Д. Трамп спусціўся па трапе борта нумар адзін, паціснуў рукі і асабіста паразмаўляў з афіцыйнымі асобамі, якія прыбылі ў аэрапорт, каб павітаць амерыканскага прэзідэнта, а затым адправіўся ў гатэль.

Як запланавана, Д. Трамп і Кім Чэн Ын правядуць сустрэчы 27 і 28 лютага. Ключавымі тэмамі на маючых адбыцца перамовах стануць "дарожная карта" працэсу дэнуклеарызацыі КНДР, адмена санкцый і пытанне і перспектывы прыняцця дэкларацыі аб завяршэнні Карэйскай вайны.

Падчас візіту Д. Трамп таксама сустрэнецца ў сераду, 27 лютага, з прэзідэнтам В'етнама Нгуен Фу Чонгам і прэм'ер-міністрам Нгуен Суан Фукам, заявіў МЗС В'етнама.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040