Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла рэзалюцыю аб адмене ўведзенага Д. Трампам рэжыму надзвычайнага становішча
  2019-02-27 16:23:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў аўторак прагаласавала за прыняцце рэзалюцыі аб адмене рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Мексікай, уведзенага прэзідэнтам Дональдам Трампам.

"За" выказаліся 245 кангрэсменаў пры 182 галасах "супраць". Рэзалюцыя забараняе прэзідэнту браць грошы на будаўніцтва памежнай сцяны са сродкаў, вылучаных на іншыя мэты.

За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі ўсе члены палаты ад Дэмакратычнай партыі, а таксама 13 рэспубліканцаў.

Цяпер на працягу тыдня дакумент павінен разгледзець Сенат, які кантралюе Рэспубліканская партыя, таму перспектывы рэзалюцыі няясныя.

Кангрэс упершыню спрабуе заблакаваць рашэнне прэзідэнта аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча пасля прыняцця закона аб нацыянальных надзвычайных сітуацыях у 1976 годзе.

Нагадаем, што Д. Трамп 15 лютага аб'явіў аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча на поўдні ЗША пасля таго, як Кангрэс прыняў бюджэт, які выдаткоўвае недастаткова сродкаў на будаўніцтва памежнай сцяны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040