У Ханоі пачалася 2-я сустрэча лідараў КНДР і ЗША
  2019-02-28 10:07:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кім Чэн Ын і Дональд Трамп сустрэліся ў сталіцы В'етнама. На парадку дня -- канкрэтныя шляхі прасоўвання міру і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Гэта другая сустрэча лідараў КНДР і ЗША. Першы саміт з удзелам Кім Чэн Ына і Д.Трампа прайшоў у чэрвені 2018 года ў Сінгапуры, дзе лідар КНДР паўторна заявіў пра сваю нязменную прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Кім Чэн Ын адзначыў, што бакам патрэбны "як намаганні, так і цярпенне" на бягучым этапе больш, чым калі-небудзь раней. Менавіта гэта дазволіць дамагчыся "выніку, які прывітаюць усе бакі".

Д.Трамп паказаў, што другая сустрэча будзе "яшчэ больш спрыяльнай", чым першы саміт. Бакі дасягнулі значнага прагрэсу, і адзін з аспектаў гэтага прагрэсу -- добрыя ўзаемаадносіны з Кім Чэн Ынам. Ён падкрэсліў, што КНДР валодае велізарным, бязмежным эканамічным патэнцыялам.

Пасля непрацяглага выхаду да журналістаў Кім Чэн Ын і Д.Трамп правялі 20-хвілінную сустрэчу за зачыненымі дзвярыма. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040