Прычынай крушэння лакаматыва на вакзале ў Каіры стала халатнасць машыніста
  2019-02-28 15:58:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прычынай крушэння лакаматыва на вакзале ў Каіры, якое выклікала пажар і прывяло да гібелі людзей, стала халатнасць машыніста, ён затрыманы. Пра гэта заявіў генеральны пракурор Егіпта Набіль Садэк.

Паводле яго даных, машыніст лакаматыва пакінуў кабіну цеплавоза, каб высветліць адносіны з машыністам іншага цягача, што заступіў яму дарогу. У гэты момант машыніст іншага цеплавоза, каб пазбегнуць гутаркі, даў задні ход. Лакаматыў без машыніста пачаў набіраць хуткасць і ў выніку ўрэзаўся ў адбойнік і прыбудову асноўнага будынка цэнтральнага каірскага вакзала. Ад сутыкнення загарэўся і выбухнуў паліўны бак.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у выніку катастрофы загінулі 20 чалавек, яшчэ 43 -- пацярпелі, некаторыя знаходзяцца ў крытычным стане. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040