Пхеньян на другім саміце КНДР-ЗША запатрабаваў частковай адмены санкцый - кіраўнік МЗС КНДР
  2019-03-01 16:52:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На другім саміце КНДР-ЗША Пхеньян запатрабаваў частковай адмены санкцый у абмен на канчатковую ліквідацыю ядзерных аб'ектаў у Ёнбене. Пра гэта заявіў у пятніцу ў Ханоі міністр замежных спраў КНДР Лі Ен Хо.

Кіраўнік МЗС правёў брыфінг ў гатэлі, дзе пасяліўся лідар КНДР Кім Чэн Ын на час візіту ў В'етнам. Па словах кіраўніка паўночнакарэйскага знешнепалітычнага ведамства, калі амерыканскі бок пагодзіцца часткова зняць санкцыі, КНДР гатовая канчаткова ліквідаваць ядзерныя аб'екты ў Ёнбене і дазволіць амерыканскім экспертам засведчыць гэты працэс. Гаворка ідзе аб прынятых ў 2016 і 2017 гадах пяці пакетах санкцый ААН, якія тычацца грамадзянскага сектара эканомікі КНДР і жыцця простых людзей.

Лі Ен Хо адзначыў, што з улікам узроўню ўзаемадаверу паміж КНДР і ЗША, гэта максімальная мера па дэнуклеарызацыі, на якую можа пайсці Пхеньян. КНДР не зменіць сваёй бягучай пазіцыі, нават калі Вашынгтон прапануе правесці яшчэ адзін саміт, дадаў міністр.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040