Вікторыя Азаранка і Чжэн Сайсай выйгралі парны тытул на турніры ў Акапулька.
  2019-03-04 09:41:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і кітайская спартсменка Чжэн Сайсай выйгралі тытул у парным разрадзе на турніры ў мексіканскім Акапулька з прызавым фондам 250 тыс. долараў. У фінальным матчы дуэт Азаранка/Чжэн абыгралі іншы інтэрнацыянальны дуэт Краўчык (ЗША) / Олмас (Мексіка) – 6:1, 6:2.

«Вельмі прыемна выйграць турнір з Вікторыяй, іграком сусветнага ўзроўню. Яна шмат чаму мяне навучыла, таму я ўдзячна ёй за тое, што яна згуляла са мной. Вікторыя была той спартсменкай, на каго я глядзела яшчэ юніёркай», – сказала Чжэн Сайсай.

«Я вельмі рада, што стаю тут з трафеем. Гэта мой першы тытул з тых часоў, як я стала мамай, таму гэта асаблівы выпадак», – прыводзіць словы Вікторыі афіцыйны сайт WTA.

В. Азаранка і Чжэн Сайсай аб'ядналіся ў пару толькі на мінулым тыдні ў Мексіцы. На шляху да фіналу Віка і Чжэн Сайсай адолелі дуэты Сантамарыя (ЗША)/Гуарачы (Чылі) – 7:6, 6:3, Зігемунд (Германія)/Конта (Вялікабрытанія) – 3:6, 6:3, 10:6, Фічман (Канада)/Санчас (ЗША) – 6:7, 6:2, 13:11. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040