У чым сутнасць спекулятыўных негатыўных выдумак аб так званай «кітайскай пазыковай пастцы»?
  2019-03-05 16:38:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу доўгага перыяду часу шэраг заходніх краін і СМІ давалі негатыўныя ацэнкі, называлі прагматычныя і ўзаемавыгадныя капіталаўкладанні Кітая ў краіны, якія развіваюцца, «кітайскай пазыковай пасткай». Што адбываецца? Ці сапраўды кітайская ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» заваблівае яе ўдзельнікаў і краіны, якія развіваюцца, у «даўгавую пастку»? У чым крыюцца прычыны выкарыстання гэтага негатыўнага тэрміна?

Можна без усялякіх сумневаў казаць пра тое, што звязванне «пазыковай пасткі» краін, якія развіваюцца, з кітайскай ініцыятывай «Адзін пояс і адзін шлях» -- гэта не што іншае, як скажэнне праўды і вычварэнства сутнасці канцэпцыі сумеснага эканамічнага развіцця. Заходнія краіны і СМІ безупынна наважваюць розныя «цэтлікі» на любыя ў іх разуменні краіны, якія не жадаюць уваходзіць у арбіту іх інтарэсаў. Гэта ўжо стала іх звыклай тактыкай і шаблонам. Гэта тлумачыцца тым, што яны падыходзяць да сучаснага міжнароднага парадку з пункту гледжання «халоднай вайны» і гуляюць выключна ў гульні з нулявой сумай.

Праблемы запазычанасці шэрагу краін, якія развіваюцца, абумоўлены складанымі гістарычнымі прычынамі і бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыяй унутры краіны. Пазыковая нагрузка названых краін выклікана не толькі іх уласнымі эканамічнымі і фінансавымі праблемамі, але і заключаецца ў несправядлівым і неразумным у шырокім сэнсе слова міжнародным эканамічным парадку -- гэта міжнародная валютная сістэма з доларам ЗША ў якасці асновы, міжнародная вытворчая сістэма з манаполіяй шматнацыянальных карпарацый, міжнародная гандлёвая сістэма, якая характарызуецца нераўнамернасцю і г.д. У гэтым выпадку развітыя краіны пастаянна пераносяць свае крызісы і цяжкасці ў краіны, якія развіваюцца, наносячы шкоду эканамічнаму развіццю апошніх, уганяючы іх у яшчэ большую дэпрэсію і не даючы магчымасці рухацца наперад. Таму тыя развітыя краіны Захаду, што спекулююць на тэме «пазыковай пасткі», і з'яўляюцца галоўнымі вінаватымі працяглага цяжару краін, якія развіваюцца.

Для краін, якія развіваюцца, ключавымі і неадкладнымі задачамі з'яўляецца садзейнічанне развіццю нацыянальнай эканомікі і павышэнне дабрабыту народа. У рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» інвестыцыі Кітая ў асноўным накіраваны ў інфраструктурныя праекты зацікаўленых краін. Менавіта маштабныя праекты нясуць удзельнікам ініцыятывы развіццё, даюць надзею іх народам на светлую будучыню. Паводле статыстыкі, у перыяд з 2012 па 2017 гг. супрацоўніцтва Кітая з краінамі, размешчанымі ўздоўж «Аднаго паяса і аднаго шляху» ў сферы рэнавацыі, мадэрнізацыі і будаўніцтва новай інфраструктуры, дамаглося значных вынікаў. Дзякуючы гэтаму ў гэтых краінах створана 244 тыс. новых працоўных месцаў, а падатковыя адлічэнні ў іх бюджэты перавысілі 2 млрд. долараў.

Пазыковыя абавязацельствы крэдытораў Кітая ў краінах, якія развіваюцца, як па выплатах, так і па аб'ёмах запазычанняў, вельмі нізкія на глабальным фоне. Найбуйнейшымі крэдыторамі ў краінах, якія развіваюцца, застаюцца менавіта развітыя заходнія краіны і міжнародныя фінансавыя інстытуты, такія як Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд. Даныя паказваюць, што ў перыяд з 2000 па 2016 гг. аб'ём крэдытавання Кітая складае ўсяго 1,8% агульнага знешняга доўгу Афрыкі.

Каментуючы публікацыі заходніх СМІ па праблеме «кітайскай пазыковай пасткі», прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін неаднаразова заяўляла, што гаворка ідзе пра прагматычныя і выгадныя ўкладанні і праекты. Палітызацыя і дыскрэдытацыя кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» -- правал рацыянальнасці заходніх СМІ і палітыкаў. Ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях», з'яўляючыся глабальным дабром, якое Кітай нясе краінам, якія развіваюцца, у поўнай меры дэманструе значную ролю Кітая ў новай структуры глабальнага эканамічнага кіравання і з'яўляецца найважнейшым праектам, накіраваным на практычнае дасягненне мэты стварэння супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. - Р -

(Аўтарскі матэрыял каментатарскай групы аддзела навін МРК)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040