У КНДР адбыліся выбары ў Вярхоўны народны сход 14-га склікання
  2019-03-11 15:00:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У КНДР сёння адбыліся выбары дэпутатаў Вярхоўнага народнага сходу / ВНС / 14-га склікання, выбаршчыкі з усёй краіны абралі больш за 600 членаў парламента.

Як паведамляе ЦТАК, Вярхоўны кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын у першай палове дня прагаласаваў на выбарчым участку ў Політэхнічным інстытуце імя Кім Чака.

Сёння ж раніцай кар. Сіньхуа адправіўся на выбарчы ўчастак 144 у выбарчай акрузе 17, які размешчаны на тэрыторыі пхеньянскага завода электрычных дратоў. Каля тысячы чалавек у святочнай вопратцы сталі ў чаргу на выбарчым участку, гатовыя аддаць свой голас за кандыдатаў ад гэтага раёна.

Як стала вядома, выбарчыя ўчасткі працавалі з 10:00 да 18:00, але калі некаторым выбаршчыкам было нязручна з'явіцца ва ўказаны тэрмін, яны таксама маглі прагаласаваць загадзя. Выбаршчыкі, якія адсутнічалі ў сваёй выбарчай акрузе ў дзень галасавання, таксама маглі прагаласаваць на ближэйшых участках да таго месца, дзе яны знаходзіліся.

Як паведамляе ЦТАК, па стане на 18.00 усе зарегістраваныя выбаршчыкі ўжо прагаласавалі, за выключэннем тых, хто працуе за мяжой.

Нагадаем, што ВНС з'яўляецца вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў КНДР, яго дэпутаты абіраюцца раз у пяць гадоў. 9 сакавіка 2014 года адбыліся выбары ў ВНС 13-га склікання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040