Д. Трамп адкрыты для трэціх перамоваў з Кім Чэн Ынам - памочнік прэзідэнта ЗША
  2019-03-11 16:16:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адкрыты для трэціх перамоваў з вярхоўным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Пра гэта ў нядзелю паведаміў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан у эфіры тэлеканала ABC.

Як адзначыў Дж. Болтан, Д. Трамп упэўнены ў сваіх асабістых адносінах з Кім Чэн Ынам, на якія ён выдаткаваў шмат часу. Паводле яго слоў, прэзідэнт ужо гатовы да трэціх перамоваў з Пхеньянам, але бакі пакуль не запланавалі новую сустрэчу, "для гэтага спатрэбіцца некаторы час".

Ён падкрэсліў, што Д. Трамп не спяшаецца заключаць пагадненне з паўночнакарэйскім бокам, настойваючы на "прыдатнай здзелцы", а таксама дадаў, што Вашынгтону неабходна праверыць, ці зможа Пхеньян выканаць свае абавязацельствы.

Нагадаем, што 27-28 лютага ў в'етнамскім горадзе Ханой адбылася другая сустрэча лідараў ЗША і КНДР. З-за рознагалоссяў у галіне зняцця санкцый супраць КНДР і мер па дэнуклеарызацыі, сустрэча завяршылася заўчасна і без дасягнення пагаднення.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040