Аб'ём рознічных продажаў у Кітаі ў студзені-лютым вырас на 8,2%.
  2019-03-15 10:35:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём рознічных продажаў спажывецкіх тавараў у Кітаі за першыя 2 месяцы 2019 года вырас на 8,2% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, сведчаць распаўсюджаныя ў чацвер афіцыйныя звесткі.

  Тэмпы росту засталіся на снежаньскім узроўні 2018 года ў 8,2%, вынікае са звестак Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення / ДСУ / КНР.

  За вылікам цэнавага фактару фактычны рост гэтага паказчыка склаў 7,1%., павялічыўшыся з 6,6 прац. у снежні, заявіў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік ДСУ Маа Шэн'юн.

  Даныя таксама паказваюць, што ў студзені-лютым аб'ём рознічных продажаў у сельскіх раёнах вырас на 9,1% у гадавым выражэнні, захаваўшы апярэджанне тэмпаў росту ў гарадах, якія склалі 8 працэнтаў. Даходы ў сектары грамадскага харчавання выраслі на 9,7% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

  Аб'ём рознічных анлайн-продажаў захаваў устойлівы рост, павялічыўшыся на 13,6 прац. за першыя два месяцы, пры гэтым продажы фізічных тавараў выраслі на 19,5% у параўнанні з папярэднім годам.

  Кітай імкнецца зрабіць спажыванне асноўным драйверам эканамічнага росту ў краіне. Уклад спажывання ў рост ВУП краіны дасягнуў 76,2% у 2018 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040