ЦК КПК выдаў абноўленую версію Правілаў аб парадку выбару і прызначэння партыйных і ўрадавых чыноўнікаў
  2019-03-18 10:16:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЦК КПК на днях выдаў абноўленую версію Правілаў аб парадку выбару і прызначэння партыйных і ўрадавых чыноўнікаў, а таксама апублікаваў апавяшчэнне, якое патрабуе ад ведамстваў усіх рэгіёнаў фактычнага выканання дадзеных Правіл.

Адзначаючы важнасць названых унутрыпартыйных Правілаў, дакумент падкрэслівае неабходнасць падтрымліваць і ўмацоўваць агульнае кіраўніцтва КПК, прытрымлівацца найважнейшых палітычных стандартаў і ўбіраць дасягненні, зробленыя ў справе выбару і прызначэння службовых асоб пасля 18-га з'езда КПК, які адбыўся ў 2012 годзе.

Вельмі важна спрыяць фарміраванню групы кампетэнтных і прафесійных чыноўнікаў, якія адданыя КПК, з'яўляюцца людзьмі высокай маралі і прыстойнасці, а таксама дэманструюць вострае пачуццё адказнасці, гаворыцца ў Правілах, перагледжаных у адказ на новыя патрабаванні ў сучасных умовах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040